– На першым рэферэндуме нашай суверэннай краіны беларусы падтрымалі сімвалы, прапанаваныя Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам. У іх – уся гісторыя нашай краіны: складаны шлях да самавызначэння нацыі, памяць пра Вялікую Перамогу, гадавіну якой мы адзначылі напярэдадні, і імкненне да стварэння і міру, што ярка вылучае Беларусь на сучаснай карце свету. Яны па праву сталі сімвалам сувязі пакаленняў – тых, хто адстойваў незалежнасць на палях бітваў у гады вайны, і сучасных беларусаў, якія штодзённай мірнай працай умацоўваюць эканоміку і забяспечваюць стабільнасць нашай дзяржавы. Прыемна бачыць на свяце так шмат нашай моладзi – ад юных берасцейцаў да старшакласнікаў і студэнтаў. Вельмі важна, каб маладое пакаленне з павагай ставілася да сімвалаў сваёй краіны. У вашых руках – будучыня Беларусі. Вашы веды, энергія, смеласць, ідэі – вось што вызначыць далейшае развіццё дзяржавы.