кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

17
Декабря
Воскресенье
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Какой транспорт вы чаще всего используете в городе?
Курс валют в Бресте и области
IMG_6981.jpg515c1f4c5f513

У кнігарню - на сустрэчу з пісьменнікам

15:23 03.04.2013

Не толькі набыць кнігу, але і паразмаўляць з яе аўтарам, атрымаць аўтограф - такую мажлівасць у мінулую пятніцу атрымалі наведвальнікі брэсцкай кнігарні "Іскра". Тут адбылася творчая сустрэча з пісьменнікам, гісторыкам, журналістам Анатолем Бензеруком, які прэзентаваў свой новы твор "Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля".

Удзельнікамі сустрэчы, якая прайшла напярэдадні Міжнароднага дня дзіцячай кнігі, у першую чаргу сталі вучні сярэдніх класаў школы №15 г.Брэста. Менавіта для іх Анатоль Бензярук падрыхтаваў шмат цікавых пытанняў па гісторыі роднага краю. Дзякуючы гэтай віктарыне дзеці таксама больш даведаліся пра асобу аўтара, яго сям'ю і стварэнне кнігі "Мячы Грунвальда...", якая, дарэчы, адзначана Дыпломам І ступені на нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі-2013". 

Анатоль Бензярук нарадзіўся 4 студзеня 1969 года ў сям'і вядомага пісьменніка Расціслава Бензерука. Малой радзімай аўтара стала вёска Бастынь Лунінецкага раёна. Зараз Анатоль Расціслававіч жыве ў Жабінцы, працуе загадчыкам аддзела пісьмаў раённай газеты "Сельская праўда". Яго пяру належаць 800 журналісцкіх публікацый і восем кніг, сярод якіх "Касцюшкі-Сяхновіцкія", "Крупчыцы. 1794 год", "Сорак дарог" , "Свята для сэрца". У 2009 годзе аўтар стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя У.Калесніка, у 2011-м - пераможцам конкурсу журналісцкага майстэрства на Брэстчыне.

Апошняя па часе выдання кніга Анатоля Бензерука прысвечана Вялікай Грунвальдскай бітве. "600 гадоў таму адважныя славянскія рыцары здабылі волю для сваёй зямлі. Гісторыю ствараюць не толькі цары, князі, генералы, - значыцца ў анатацыі да яе. - Старыя летапісы гавораць аб простых героях Вялікай вайны. 15 ліпеня 1410 года кароль Уладзіслаў Ягайла перамог, бо вёў ваяроў у бой за Айчыну і меў побач верных сваіх абаронцаў. А горды магістр Юнгінген згубіў пад Грунвальдам жыццё і добрую славу, не маючы поруч надзейных сяброў".

Аповесць пра гераічны час і славутых рыцараў прызначана для сярэдняга школьнага ўзросту. Кніга ўбачыла свет у сталічным выдавецтве "Мастацкая літаратура" ў 2012 годзе. Выданне ажыццёўлена па заказу Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і пры яго фінансавай падтрымцы. Каштуе кніга (130 старонак, вялікі фармат) 91200 рублёў. Дарэчы, не так даўно "Заря" ўжо раіла набыць яе сваім чытачам.

Падчас творчай сустрэчы школьнікі ахвотна задавалі пісьменніку разнастайныя пытанні, загадвалі загадкі. Напрыклад, іх цікавіла, што ж з'яўляецца натхненнем Анатоля Бензерука.

- Вы - маё натхненне, - запэўніў ён. - Калі для вас не пісаць, то ўвогуле не трэба пісаць! Калі добра дыхаецца, калі ўзнімаецца хваля творчага жадання аддаць паперы свае думкі, напэўна, гэта і ёсць натхненне. Гэта - покліч душы! 

Таксама аўтар выказаў меркаванне, што некалі з'явіцца працяг той гісторыі, якая пачалася ў кнізе "Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля". Школьнікі запыталіся і пра тое, як ставяцца да чытання дзеці піьменніка.

- Маёй прынцэсе Лізавеце няма яшчэ і шасці гадоў, яна толькі збіраецца ў школу, але вельмі захапляецца кнігамі. Мяне гэта трошкі непакоіць, паколькі сам я пачаў чытаць у сем гадоў, - прызнаўся Анатоль Расціслававіч. - Цяпер я не вельмі разумею, навошта ў школах буквар. Дзеці ж у пяць гадоў ужо бегла чытаюць! Сыну Генадзю значна менш, таму ён захапляецца толькі малюнкамі ў кнігах. А Кірыл ужо ў вашым узросце, і  часам яму трэба нагадваць, каб чытаў крыху больш.

Арганізатар творчай сустрэчы - "Брэсткніга", рэгіянальны філіял ААТ "Белкніга". Ён і паклапаціўся аб прызах для школьнікаў, якія правільна адказвалі на пытанні пісьменніка. На памяць дзецям засталіся не толькі прыемныя ўспаміны, але і кнігі, календары, закладкі.  Пераможцы віктарыны, Марыі, Анатоль Бензярук падарыў сваё папярэдняе выданне, якое звязана з турыстычнымі маршрутамі Жабінкаўскага раёна. Можна сказаць, такім чынам аўтар паклікаў юных чытачоў на сустрэчу са сваім родным краем. Дарэчы, гэтыя сем маршрутаў ён некалі распрацаваў сам. Тое, што пісьменнік вельмі любіць родную Беларусь, адчуваецца ў кожнай яго кнізе.

- Я заўсёды вельмі ахвотна звяртаюся да любой аўдыторыі, тым больш да дзіцячай, - прызнаўся Анатоль Расціслававіч. - Сам памятаю, як быў малым і да нас прыязджалі пісьменнікі. Прайшлі дзесяцігоддзі, а гэтыя ўспаміны ёсць. Як і аўтографы, пакінутыя аўтарамі на кнігах, што я і сёння захоўваю ў сваёй бібліятэцы. Спадзяюся, гэтая сустрэча застанецца ў памяці вучняў 15-й школы. Асабіста я атрымаў ад яе вялікае задавальненне. Я пішу апошнім часам для сярэдняга школьнага ўзросту таму, што бачу патрэбу ў тым, каб дзеці ведалі нашу гісторыю і чыталі па-беларуску.

Автор
Алена ГАРМЕЛЬ

Комментарии

Lysi
09.04.2013 14:19:57
А что, не каждый же день встретишь в магазине настоящего писателя! Повезло ученикам 15-й школы! Только в книгарне тесновато для таких массовых встреч.

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!