okna.gif587e06ded838a

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

27
Июня
Вторник
FB TW VK OK
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
BANNER_VERT3.jpg59130cbe90704
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Что делать с мигрантами в Бресте?
Курс валют в Бресте и области

Дзве руплівіцы з «Вераска»

14:08 13.02.2013

«Верасок» - літаратурнае аб’яднанне, якое ўзнікла яшчэ ў мінулым стагоддзі пры Ганцавіцкім раённым цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці.

Сябрыну ўлюбёных у мастацкае слова школьнікаў зараз узначальвае, дый раней пастаянна падтрымлівала, Галіна Мікалаеўна Пупач, бібліятэкар і краязнаўца, чалавек з творчым агеньчыкам і педагагічнымі здольнасцямі, чулы і ўмелы арганізатар. Пасяджэннямі-дыскусіямі гуртка, сустрэчамі яго ўдзельнікаў са знакамітымі пісьменнікамі, у першую чаргу з народжанымі на Ганцаўшчыне, выступленнямі разам з выхаванцамі перад чытачамі яна сабрала звыш трох дзясяткаў юных паэтаў, празаікаў, эсэістаў не толькі з райцэнтра, а і з многіх вёсак, дзе ўсё яшчэ і “гучаць песні ў хаце”, і “ручнікі на кроснах ткуць”.

Радкі, узятыя ў двукоссе, належаць сямікласніцы Марыі Стральчэня, што жыве і вучыцца ў Чудзіне - старажытнай вёсцы казачнікаў, адкрытых для беларусаў і цэлага свету ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст.ст. Аляксандрам Сержпутоўскім. Яе вершы - таксама з настроем рамантычным, з вобразамі народнымі, часам казачнымі. Марыя, нягледзячы на юны ўзрост, адна з самых таленавітых «вераскоўцаў».

Найбольш улоўліваюць павевы часу, зменлівую “моду” ў мастацтве, вядома ж, гарадскія школьнікі, таму шукаюць сябе ў вершах паглыблена-асацыятыўных. Сярод іх дзевяцікласніца сярэдняй школы №3 г. Ганцавічы Яўгенія Пракапчук. Ды і яна піша лірыку (у тым ліку ў прозе) не адным розумам, не на “зададзеную” сабе самой тэму. Першаснае для яе - пачуццё, шчырасць, хрысціянская любоў.

Абедзве пачынаючыя паэткі ўважліва ставяцца да роднага слова, паэтычнага радка, настойліва працуюць над сабою. І гэта, бадай, галоўнае, чаго хочацца пажадаць усяму гаманліваму, рупліваму і шчодраму літвулею пад назваю «Верасок».

 

Марыя СТРАЛЬЧЭНЯ

Марыя СТРАЛЬЧЭНЯ

 

Вёска

 

Як і спрадвек, мігцяць тут зоры

І яркі Млечны Шлях вядуць.

І птушкі ў лесе верасовым

Свой ціхі голас падаюць.

Яшчэ гучаць тут песні ў хаце,

Тут ручнікі на кроснах ткуць

І просяць бласлаўлення ў маці...

Яшчэ жывуць тут... Шчэ жывуць!

 

Зімовы сон

 

Цішыня і бязлюддзе.

Лес цямнее стары.

Мне сказалі, што будзе

Баль заечы ў бары.

Я - на лыжы і бегма

Па бялюткім сняжку.

Во, прыглушаны снегам,

Нейкі рух у ляску.

Поўнач. Зорак трымценне.

Рассыпаецца змрок,

І заечыя цені

Серабрацца здалёк.

Стол святочны сабралі

Шаракі, белякі;

Чыстым снегам заслалі,

Бы абрусам якім.

І сядзяць, і гамоняць

За сталом тым усе.

Брэх ці стрэл іх не згоніць,

Не спужне дрывасек.

І частуюцца сокам,

Аплятаюць бліны.

Потым пойдуць у скокі

На палянцы яны.

Будуць скрыпкі пілікаць...

Як, я бачыла баль?

Добры зайчык паклікаў.

Незнаёмы, на жаль.

Забягаў на хвілінку

У пакой ноччу ён

І прынёс мне ялінку...

Потым знік, як і сон.

 

 

Яўгенія ПРАКАПЧУК

Яўгенія ПРАКАПЧУК

 

Звон

 

Плача неба горкімі слязамі.

Хрыплы вецер  голас надарваў.

Час сваімі вострымі крыламі

Нешта раздзяліў і не сабраў.

І цяпер мне не знайсці спакою.

Сэрца маё тужыць і шчыміць.

Праз усё жыццё прайшла мяжою

Нітка суравая... Як мне быць?

Моцы я парваць яе не маю.

Воля па той бок, а тут - палон.

І мая надзея патухае...

Але чую раптам неба звон!

І ў той момант сэрца маё стала

Біцца пасля доўгай цішыні.

І душа мая з тым звонам заспявала,

І заззяла сонца ў вышыні.

 

Адзінота

Бабулі маёй Антаніне

 

Ты слухаеш у хаце цішыню -

Нязменную суседку адзіноты.

Абедзвюх ты баішся, бы агню.

З абедзвюма звыкаешся ты ўпотай.

Пераглядаеш здымкі з жаўцізной

І пісьмы перачытваеш нанова.

І ўваскрашаеш светлаю слязой

Яго партрэт, ім пісанае слова...

Калі няўсцерп бывае цішыня,

Каб адысці ад цяжкага адчаю,

Лягчэй каб перажыць пакуты дня,

Ты радыёпрыёмнік уключаеш.

Тады здаецца - дома не адна,

Палёгку адчуваеш і падтрымку,

І ажывае ўся твая радня,

Дагэтуль нерухомая на здымку.

Калі ж адыдзе твой самападман,

Пакіне грэць душу, як ніву грэе

Густы і цёплы ранішні туман, -

Тады жывое фота камянее.

І ўсё. Зноў для цябе пакуты дня

Ды тое, з чым звыкаешся даўно ты.

Адданая табе зноў цішыня,

Адданая да болю адзінота.

  

 

Автор
Алесь КАСКО

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!