blueALL-2.jpg5ceccc0d2b422

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

20
Октября
Воскресенье
Inst. FB TW VK OK
Баннер не установлен
Баннер не установлен
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rodinka2.jpg5cb02d256a88c
Что? Где? Когда?
Поучаствовали в переписи населения?
Курс валют в Бресте и области
лесные сказки.jpg5d52afaeea80f

На кніжную паліцу: выданне для самых маленькіх «Лесные сказки»

15:40 13.08.2019

Ці памятаеце вы свае першыя кнігі, радасць адкрыцця навакольнага хараства, хваляванне за добрых і смелых герояў? Знаёмства з дзіцячымі творамі з дапамогай бацькоў і настаўнікаў, першыя самастойныя крокі ў чытанні – гэта не толькі прыемныя ўспаміны, але і пачатак жыццёвай вандроўкі сцяжынкамі дабрыні.

Сёлета ў друкарні «Брестская типография» пабачыла свет цудоўнае каляровае выданне для самых маленькіх – кніга Вячаслава Бельцюкова «Лесные сказки». Адважны Вожык, які апынуўся не такім ужо і хвалько, дамавіты Воўк-пчаляр, хітрая Лісіца, працавітая Мурашка, мудры Пугач ды Заяц, які аказаўся сапраўдным сябрам… Героі здаюцца такімі знаёмымі, роднымі з дзяцінства, і пры гэтым іх прыгоды захапляюць, замілоўваюць, дапамагаюць маленькаму чытачу перажыць эмоцыі галоўных герояў, выказаць свае пачуцці ў адносінах да спрадвечнай барацьбы дабра і зла.

Вячаслаў Бельцюкоў абапіраецца ў сваёй творчасці на традыцыі класікаў, і гэта вельмі важна. Кніга выхоўвае, працуе на духоўны рост дзіцяці, знаёміць яго з правіламі маралі. Дзяцінства – вельмі кароткі перыяд, а трэба паспець навучыцца многаму.

Уступіўшы ў падлеткавы ўзрост, дзіця сутыкаецца з праблемамі на іншым, больш складаным узроўні. Прачытанае ў раннім дзяцінстве, засвоенае з бацькоўскай цеплынёй дапамагае падлетку пазбегнуць адзіноты, знайсці патрэбныя словы, каб выказаць свае пачуцці, знайсці надзейных сяброў і выпрабаваць станоўчыя якасці свайго характару.

Дарэчы, кніга атрымалася не толькі прывабнай па змесце, але і вельмі прыгожай, яркай, запамінальнай. Дзякуючы пінскай мастачцы Вользе Смужэвіч, лясное каралеўства ажыло, а гэта азначае, што дзіцячая фантазія напоўнілася новымі сюжэтамі, марамі, чаканнямі. Малеч можа правесці пальчыкам па сцежцы ад хатак Зайца і Вожыка да ляснога стала з раскошным чаяваннем, паглядзець у вочкі Лісіцы-хітрыцы ды пашукаць Вожыка пад гарой восеньскіх дароў.

Дарэчы, Вячаслаў Бельцюкоў прысвяціў кніжку сваёй дачушцы Еве, таму ўклаў у яе ўсе самыя светлыя і цёплыя фарбы бацькоўскіх пачуццяў. «Дзіцячая кніга павінна выглядаць, як цукерка, – упэнены пісьменнік. – Высокая якасць паліграфіі, выдатная папера, прыгожыя малюнкі фарміруюць эстэтычны густ у маленькага чытача, а сустрэча з кнігай робіцца сапраўдным святам».

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі


Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!