oknakondrrat.jpg5d6e634f052e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

20
Сентября
Пятница
Inst. FB TW VK OK
баннер-final.jpg5d6cbb36a0c0e
Баннер не установлен
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rodinka2.jpg5cb02d256a88c
Что? Где? Когда?
Как вы обычно просыпаетесь утром?
Курс валют в Бресте и области

Лепш за ўсё - перамагаць!

00:00 29.09.2009


    “Гэтa лепшы рэзультат Антона за амаль 10 гадоў, на працягу якіх ён займаецца шахматамі, - расказвае маці пераможца Алена Мікалаеўна. – Сёння ў скарбонцы сына каля 60 дыпломаў і грамат з разнастайных спаборніцтваў. У 2005-м ён заняў першае месца на першынстве Беларусі па хуткіх шахматах, у 2007-м паказаў той жа вынік.  Акрамя таго, у 2007-м Антон заняў другое месца на першынстве Беларусі па класічных шахматах. А сёлета ён стаў чэмпіёнам Брэста сярод мужчын у гэтым відзе інтэлектуальнага спаборніцтва”.
    Антон займаецца шахматамі з пяці гадоў. Аднойчы маці завяла сына ў спартыўную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву № 7 Брэста, каб падабраць яму карысны занятак у вольны час. А паколькі Антон яшчэ быў малым, віды спорту, звязаныя з фізічнымі нагрузкамі, адпалі адразу. Вось так пачалося знаёмства хлопца з шахматамі.
    “Многія людзі недаацэньваюць гэтую гульню, - гаворыць нязменны трэнер Антона па шахматах, майстар ФІДЭ Уладзіслаў Віктаравіч Каташук. – І дарэмна. Гульня цудоўна развівае лагічнае мысленне, выхоўвае ў чалавеку сілу волі, уседлівасць, самадысцыпліну. Шахматная партыя можа доўжыцца звыш чатырох гадзін. Не кожны чалавек справіцца з такой нагрузкай, бо разумовая дзейнасць патрабуе шмат энергіі. Да мяне трапляе многа праблемных дзяцей, галоўным у рабоце з якімі з’яўляецца тое, каб скіраваць іх неўтаймоўную энергію ў карыснае рэчышча. І шахматы, як ні дзіўна, дапамагаюць у гэтым даволі паспяхова. З вопыту ведаю, што якраз з энергічных, яршыстых дзяцей атрымліваюцца першакласныя гульцы. І Антон тут не выключэнне. Гэта здольны юнак з няўседлівым характарам, якому неабходны актыўны лад жыцця. Пасля перамогі на першынстве Еўропы Антон атрымаў права ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету, а таксама можа прэтэндаваць на прысваенне звання майстра ФІДЭ”.
    “У занятках шахматамі мне вельмі падабаецца перамагаць, - прызнаецца Антон. – Хаця гульня і патрабуе добрых уменняў і навыкаў, няма нічога лепшага, чым адчуванне перамогі, якую атрымліваеш зноў і зноў”.



Автор
Сяргей ГРЫШКЕВІЧ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!