blueALL.jpg5c0f794b612a8

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

19
Апреля
Пятница
FB TW VK OK
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rodinka2.jpg5cb02d256a88c
Что? Где? Когда?
Как вы обычно просыпаетесь утром?
Курс валют в Бресте и области
kaplica04.jpg5c406427e5967

Капліцы-пахавальні роду Ажэшка ў Закозелі патрабуецца дапамога

13:16 17.01.2019

Капліцы-пахавальні роду Ажэшка ў Закозелі патрабуецца рэстаўрацыя. Каб захаваць адну са славутасцей Брэстчыны, неабыякавыя людзі могуць аказаць дапамогу.

Нагадаем, што прадстаўнікі палескай галіны роду Ажэшка сталі ўладальнікамі закозельскіх земляў у XVIII стагоддзі. У вёсцы Закозель у XIX стагоддзі былі пабудаваны сядзібны дом, парк (каля 30 гектараў), выкананая ў неагатычным стылі капліца-пахавальня, у якой знайшлі свой апошні прытулак некалькі прадстаўнікоў роду Ажэшка. У час археалагічных раскопак у 2009 годзе іх астанкі былі знойдзены і перапахаваны недалёка ад капліцы. Таксама даследчыкі знайшлі дэталі інтэр’еру, драўляныя і гіпсавыя скульптуры, бронзавае ліццё, фрагмент слуцкага пояса і іншыя артэфакты.

На ўнікальны помнік архітэктуры паўплывалі натуральныя і неспрыяльныя прыродныя фактары ды час. У 2008 годзе  была выраблена праектна-каштарысная дакументацыя на рэстаўрацыю і добраўпарадкаванне капліцы. Да помніка падвялі вулічнае асвятленне. У 2011-м з-за недахопу фінансавання работы на гэтым аб’екце былі прыпынены. Таксама ўнеслі змяненні ў дакументацыю, тэрмін дзеяння якой заканчваецца сёлета. Вось чаму неабходна тэрміновае аднаўленне фінансавання праекта і выкананне на ім усіх запланаваных работ. 

Аматары гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны ды ўсе неабыякавыя людзі могуць паспрыяць аднаўленню работ у капліцы-пахавальні, тым самым захаваць славутае збудаванне. Для гэтых мэт у ААТ «ААБ Беларусбанк» адкрыты дабрачынны рахунак (BY24 AKBB 364221 50000441300000, ф-л 802 ААТ «ААБ Беларусбанк», код АКВВВY21802, УНП 200070815, ОКПО 022332401000), якім можна скарыстацца для накіравання свайго ахвяравання. Удакладненні, іншую дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8(01644)3-13-50

Автор
Наталля МЕЧНАЯ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!