кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

16
Ноября
Пятница
FB TW VK OK
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rod.jpg5a96ad12c3b7c
Что? Где? Когда?
Как вы оцениваете качество, оказываемых ЖКХ услуг?
Курс валют в Бресте и области
rospgan.jpg5b892f9bc7c80

Калі малюнкі ажываюць

15:07 31.08.2018

На Беларусі ў першай палове мінулага стагоддзя амаль у кожнай сельскай хаце можна было ўбачыць размаляваныя дываны, альбо, як іх па-простаму называлі, – маляванкі, з выявамі кветачак, жывёл ці рамантычнымі сюжэтамі. Яны пачалі з’яўляцца ў нашым краі дзесьці ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. А пік моды на іх прыйшоўся на дваццатыя – трыццатыя гады і пасляваенны час.

Гэтыя дываны, намаляваныя на даматканым палатне пры дапамозе танных фарбаў, павінны былі служыць адной мэце – упрыгожваць сціплы сялянскі побыт. Аднак з цягам часу яны сталі не проста прадметам інтэр’еру, а неад’емнай часткай нашай нацыянальнай культуры. На жаль, сапраўдная каштоўнасць гэтых мастацкіх вырабаў большасць людзей асэнсавала толькі тады, калі значная частка іх была беззваротна страчана. Яшчэ крыху – знікла б і арыгінальная тэхналогія вытворчасці маляванак.

 

На шчасце, знайшліся майстры, якія не толькі здолелі захаваць сакрэты ўнікальнай тэхналогіі для нашчадкаў, але і перадаюць маладому пакаленню свае веды і любоў да гэтага віду традыцыйнага народнага рамяства. Адна з іх – Вольга Івановіч, майстар па роспісе Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў. 


– Маляваныя дываны – даволі цікавая з’ява ў беларускай культуры, – распавядае Вольга. – Маляванка, на першы погляд, простая рэч, для стварэння якой не патрэбна асаблівага таленту і здольнасцяў. Але так падаецца толькі спачатку. Насамрэч, сапраўдныя маляваныя дываны ствараліся па пэўных канонах, іх сюжэты падпарадкоўваліся строгай кампазіцыйнай пабудове, у якой нярэдка выкарыстоўваліся арнаментальныя элементы традыцыйнай вышыўкі. Як у беларускім нацыянальным адзенні існуюць строі, характэрныя для той ці іншай мясцовасці, так і ў маляванак з розных куткоў Беларусі ёсць свае адметныя рысы. Напрыклад, петрыкаўскі роспіс чымсьці падобны на рускую хахламу, для яго характэрны шырокія мазкі. У нас на Берасцейшчыне, і ў прыватнасці – на Ганцаўшчыне,  распаўсюджаны огаўскі роспіс. Яго вылучаюць больш выразныя контуры, выкарыстанне так званай «ажыўкі» – калі дзеля таго, каб кветачка на малюнку «ажыла», па яе краях праводзяць танюсенькі контур, альбо фарбай іншага колеру наносяцца кропелькі.

Тэхналогія вытворчасці маляванага дывана была наступнай: даматканае палатно афарбоўвалі ў цёмна-карычневы, цёмна-сіні альбо чорны колер, каб дэкаратыўныя элементы выглядалі ярка і каларытна.  Малюнак наносілі пры дапамозе трафарэтаў, якія накладвалі на тканіну, а потым дадаткова размалёўвалі.

 

– Каб стварыць адну маляванку, майстру патрабавалася тры дні, – адзначае Вольга, – у першы дзень наносіўся фон, на другі – асноўны малюнак, а на трэці – рабілася «ажыўка». І яшчэ адна цікавая дэталь: дываны размалёўвалі толькі ў вертыкальным стане. Дзеля гэтага дзе-небудзь, звычайна – у хляве, здымаліся дзверы, а на праёме замацоўвалася палатно. 


На Палессі асноўным сюжэтам такіх дываноў сталі намаляваныя на цёмным фоне раслінна-арнаментальныя кампазіцыі. А вось на поўначы Віцебшчыны і Гродзеншчыне большае распаўсюджванне  атрымалі сюжэтна-рамантычныя кампазіцыі з выявамі птушак і жывёл, нярэдка – міфічных, а таксама краявідамі са старажытнымі замкамі і сядзібамі наіўна-рэалістычнага напрамку.

Вольга Івановіч упэўнена, што цяпер традыцыйны роспіс, як і іншыя беларускія рамёствы, пачынае адраджацца і набывае новых прыхільнікаў.

– У нашым Доме рамёстваў я вяду гурток «Рукатвор», які наведваюць дзеці рознага ўзросту, – дзеліцца сваім меркаваннем Вольга. – На занятках, акрамя стварэння маляванак, мы робім традыцыйны роспіс па дрэве і шкле: размалёўваем розныя куфэркі, рамкі пад фота – адным словам, імкнёмся ўпрыгожыць інтэр’ер так, як у свой час гэта рабілі іх прабабулі. Пры гэтым выкарыстоўваем выключна тыя прыёмы і тэхніку, якія распрацавалі майстры ў мінулым стагоддзі. Я бачу, як дзеткі з задавальненнем і стараннасцю асвойваюць гэтае рамяство, што такая творчасць выклікае ў іх сапраўдную цікавасць.

 

Дарэчы, мастацкія рэчы, зробленыя выхаванцамі гуртка разам з яго кіраўніком, атрымалі высокую адзнаку на тэматычных выставах і фестывалях рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню –  «Вясновым букеце» ў Мінску, «Славянскім базары» ў Віцебску, «Ягелонскім кірмашы» ў Любліне і іншых мерапрыемствах.


Автор
Генадзь ПАПЛАЎСКІ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!