greenNew-2.jpg5ceccc4d20ad9

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

14
Декабря
Суббота
Tlgrm Inst. FB TW VK OK
Баннер не установлен
Баннер не установлен
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
баннер.jpg5dc178182d55d
Что? Где? Когда?
Кто станет главным тренером Динамо-Брест?
Курс валют в Бресте и области
motol.jpg50c8faf249bb9

Сельскі кірмаш еўрапейскага маштабу

00:00 18.08.2009


    Апетытны водар высмак гаспадынек Моталя, а таксама вакольных сёл ясяльдзянскага краю: Моладава, Дастоева, Дружылавіч, Псышчава і Опаля разносіўся далёка за межамі вёскі і вабіў да сябе людзей.
    - Ой, спадарства, калі ласка, яйкі, яйкі, купляйце яйкі, толькі з-пад курыцы, толькі ў Моталі!..
    - Ой, людцы, сала! Купляйце сала, каб душа гайсала!
    - Аладкі, аладкі – для дзеда і бабкі!
    - Гарэлачкі кілішак – для здароўя кішак!
    І шматлікія госці падыходзілі да багатых сталоў, дзе іх чакалі разнастайныя высмакі, у першую чаргу любаваліся сервіроўкай, ветлівасцю і шчырасцю гаспадынек, мотальскім прымусам, частаваліся і абавязкова нешта куплялі.
    Прыемна ўразілі шырокім асартыментам каўбас маталяне. Выкладка тавару ўсіх трох прадпрыемстваў, што займаюцца выпускам гэтай прадукцыі, нагадвала карціны мастакоў. Столькі тут было фантазіі і творчасці: разгорнутыя кніжкі з сала, лебедзі са шпіка, каўбасы, вяндліна, рыба разнастайных гатункаў. Хлебабулачныя вырабы, якія зноў жа выпускаюць тры прадпрыемствы Моталя, таксама здзіўлялі, радавалі сваёй прыгажосцю, і хацелася пакланіцца тым, хто не толькі выпек такое хараство, але і шчыраваў на палетках. Акрамя таго, кожнае прадпрыемства загадзя падрыхтавала буклеты аб сваёй вытворчасці і неабходную дакументацыю для заключэння дамоў.
    Задача для кампетэнтнага журы, у склад якога ўваходзілі эксперт ca Швецыі - Ян Хансан, з Літвы - Вайда Хансан, з Германіі – Зам Астрыд, з Польшчы – прадстаўнікі Сталёвавольскага павета Веслаў Сембіда і Януш Зарэчны, з Украіны – старшыня Радэхаўскага раённага Савета Уладзімір Шпак, старшыня праўлення грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова, а таксама прадстаўнікі Іванаўскага райвыканкома, была не з лёгкіх. Давялося абысці ўсе шынкі ўдзельнікаў фестывалю, паспрабаваць страву кожнай гаспадынькі, каб потым падвесці вынік і адзначыць найлепшую прадукцыю з брэндам “Зроблена ў Моталі”.
    У сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў і гасцей свята старшыня Іванаўскага райвыканкома Юрый Бісун зазначыў важнасць кулінарнага фэсту як аднаго з элементаў турыстычнага бізнесу. 
    - Гледзячы на тое, колькі гасцей прыехала ў Моталь, зараз я разумею, што, даючы старт у мінулым годзе гэтаму міжнароднаму фестывалю, яшчэ раз сцвердзіла сябе самабытная і невычэрпная народная спадчына нашага краю ці то ў мясцовай кухні, ці то ў традыцыях і гісторыі. Сабралася нямала мінулагодніх гасцей. Значыць, іх нешта прывабіла, значыць, спадабалася. Фэст становіцца традыцыяй, і мы шчыра таму рады, - сказаў ён.
    Намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч Крывецкі пажартаваў, што, паглядзеўшы на гэты кірмаш міжнароднага маштабу, паверыш, што ў Моталі і сапраўды вароты каўбасамі завязваюць. Хацелася б, каб у Моталь па вопыт арганізацыі вытворчасці і гандлю прыязджалі з усёй Брэсцкай вобласці, каб пашыраліся рынкі збыту і наладжваліся сувязі з іншымі краінамі.
    Духмяныя караваі, водар свежага мёду, пах высушаных зёлак, вяндлінкі – асобы каларыт фэста, які не маглі не адзначыць замежныя госці.
    - Фантастычна, - адным словам адказаў на маё пытанне аб уражаннях еўрапейскі каардынатар Сеткі рэгіянальнай кулінарнай спадчыны Еўропы Ян Хансан. Яму спадабалася не толькі разнастайнасць страў, але і людзі, твары якіх свяціліся сардэчнасцю.
    Напрыканцы фэсту, за «круглым сталом» “Кулінарныя традыцыі Беларускага Палесся”, у якім прынялі ўдзел ганаровыя госці свята і ўсе жадаючыя, ён расказаў аб Еўрапейскай сетцы рэгіянальнага харчавання ў кантэксце турызму і зацікавіў тым, што Іванаўскі раён, маючы вялікі турыстычны патэнцыял, можа адным з першых у Беларусі стаць членам гэтай міжнароднай арганізацыі і зрабіць вялікі крок у развіцці турыстычнага бізнесу.
    Пераможцы фэставых конкурсаў у самых розных намінацыях атрымалі ад раённай улады дыпломы, прэміі, каштоўныя падарункі.
    Смачна есці – не толькі пажаданне, але і жаданне есці смачна, як робяць гэта іванаўцы.
    На здымках: у час свята.
Фота аўтара.


Автор
Ала КАТКАВЕЦ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!