кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

23
Сентября
Воскресенье
FB TW VK OK
Баннер не установлен
jasno.jpg5b03c3ce63bba
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rod.jpg5a96ad12c3b7c
Что? Где? Когда?
Кто для вас Диего Марадона?
Курс валют в Бресте и области
travi-3.jpg5b51c9922b1a3

Музей з сакрэтам

14:37 22.07.2018

Зусім хутка, 2 верасня, горад Іванава прыме Дзень беларускага пісьменства. Сёлета свята пройдзе ў дваццаць пяты раз. Горад змяняе сваё аблічча – набліжаецца да заканчэння будаўніцтва пешаходнай дарожкі на вуліцы 17 Верасня, дзе плануецца паставіць памятны знак, прысвечаны Дню пісьменства; ідзе капітальны рамонт харчаблока ў СШ №4, пляцоўкі перад школай, а таксама замена ў ёй вокнаў. Маштабныя работы вядуцца ў гарадскім парку, які некалькі месяцаў як зачынены на рэканструкцыю.

Гэта, трэба сказаць, адзін бок справы – арганізацыйна-падрыхтоўчы. Што да культурных мерапрыемстваў, то 1 – 2 верасня нас чакае досыць разнастайная і насычаная праграма: рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, якая пачнецца з Мінска, пройдзе праз установы адукацыі, аховы здароўя, нядзельныя школы, цэрквы розных беларускіх гарадоў (у тым ліку Іванава) і мястэчак, будуць арганізаваны выставы кнігі, адбудуцца пленэр разьбяроў, сустрэча літаратараў, навукова-практычная канферэнцыя, этнадыскатэка, майстар-класы па традыцыйных рамёствах, літаратурна-краязнаўчыя экскурсіі, многа іншых цікавых і запамінальных мерапрыемстваў.

У адну з такіх незабыўных экскурсій можна будзе наведацца ў адзіны беларускі музей нетрадыцыйнай медыцыны – «Дом траўніка» ў вёсцы Стрэльна. Названы музей з’яўляецца філіялам традыцыйнай культуры Мотальскага музея народнай творчасці. Каб пачуць сакрэты доўгажыхарства, якія ведае загадчыца музея Галіна Вайцяшук (на фота), адзін наведвальнік здалёк, як аказалася, доўгі час нават вывучаў рускую мову, а рэктар хіміка-фармацэўтычнай акадэміі з Санкт-Пецярбурга Ігар Наркевіч у кнізе падзячыў работнікам гэтай установы за захаванне народных традыцый і духу нацыі. Увогуле людзі з розных куткоў нашай планеты бывалі ў «Доме траўніка» – кітайцы і яўрэі,  расіяне і палякі, украінцы і немцы, амерыканцы і літоўцы і інш. Унікальнаму месцу, якое ўзнікла калісьці дзякуючы энтузіязму неабыякавых людзей, ужо 27 год. 

Кожная шчылінка былой залы мясцовага Дома культуры ўвабрала ў сябе пах траў. Усё тут зёлкавае: кошыкі, напоўненыя лекавымі травамі, калоны ў фітабары, абвітыя верасам, фларыстычныя пано ў залах, засушанае зелле на гарышчы. Дадзены музей уключаны ў так званую «зялёную карту» – праграму ААН па развіцці турызму. З раённага бюджэту на рэканструкцыю музея выдзяляліся грашовыя сродкі, асваенне якіх працягваецца да гэтага часу.  

Галіна Вайцяшук заўсёды рада наведвальнікам любога ўзросту і прафесіі, апантана і цікава расказвае, здавалася б, пра звычайныя рэчы. Зараз, калі нешта забалела, ідзём да доктара, ён выпісвае лекі, затым завіталі ў аптэку і набылі патрэбнае. Праўда, трэба будзе разлічыцца грашыма. А вось нашыя бабулі і прабабулі калісьці абыходзіліся пераважна без бальніц і аптэк. Яны былі больш назіральнымі і не ленаваліся часцей гля-дзець пад ногі. Там, на зямлі і ў зямлі, аказваецца, многа расце карыснага: духмяны шалфей, які дапамагае ад прастуды, корань валяр’яну, што лечыць сардэчныя хваробы, халодны з аднаго боку і цёплы з другога падбел (мать-и-мачеха), які з лёгкасцю спраўляецца з астмай і бранхітам... 

Галіна Іванаўна любіць жартаваць: яна, маўляў, ведае як спыніць гіперактыўнасць дзяцей. Расказвае, як пасля адной зборнай (дарослыя і дзеці) экскурсіі па музеі, дзе можна было панюхаць і пакратаць засушаныя травы, гасцей запрасілі ў абноўленую фітазалу папіць гарбаты. Але няпростай, а з «сакрэцікам» – з лекавых зёлак! Бацькі дзяцей жартавалі: «Пасля гарбаты нашы дзеці стануць паслухмянымі і спакойнымі!». Гарбата і праўда атрымалася незвычайна духмянай, а малеча, як дзяліліся потым наведвальнікі, крыху паспакайнелі.

Да будучага свята Дня беларускага пісьменства і сустрэчы з цікаўнымі гасцямі Галіна Іванаўна рыхтуецца ўжо даўно. Для наведвальнікаў музея падчас свята запланавана правядзенне заняткаў «Бабуліны сакрэты» з апавяданнем народных рэцэптаў, якія спрыяюць захаванню здароўя, дэгустацыя народнай кухні вёскі Стрэльна, а таксама піццё водарнай гарбаты з мясцовым кветкавым мёдам. Што будзе на развітанне – пакуль вялікі сакрэт. Разгадаем яго разам у верасні!

Автор
Наталля КРЫВЕЦКАЯ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!