кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

10
Декабря
Понедельник
FB TW VK OK
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rod.jpg5a96ad12c3b7c
Что? Где? Когда?
Как надо праздновать Новый год?
Курс валют в Бресте и области
DSC_0128.JPG5acc647d470bc

Бездзежская «Стрылка». Унікальны вясенні абрад правялі ў Драгічынскiм раёне

10:15 10.04.2018

Аналагічных бездзежскаму вясенняму абраду, які спакон веку праводзіцца ў першы дзень Вялікадня, у Беларусі няма. З прычыны самабытнасці з’явы, якая прэзентуе нематэрыяльную спадчыну беларусаў, «Стрылка» ў 2014 годзе была ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.   

Дакументальныя сведчанні, якія дазвалялі б датаваць абрад, адсутнічаюць, але старажылы Бездзежа аднагалосна сцвярджаюць, што ён існуе як мінімум з 1784 года – часу пабудовы мясцовага храма ў імя Святой Тройцы. Менавіта каля гэтага храма пасля «Нэшпора», так па-мясцоваму называюць вячэрняе царкоўнае богаслужэнне ў тры гадзіны дня, і хрэснага хода распачынаецца «Стрылка». Адкуль такая назва старадаўняга абраду і якая яго функцыя? Чаму толькі асобы жаночага полу маюць права ў ім удзельнічаць? Увогуле, «Стрылка» – гэта праваслаўны ці язычніцкі абрад? 

Надзея Янушчык, 1942 года нараджэння, з задавальненнем штогод прыходзіць на «Стрылку». Цяпер толькі паглядзець, а раней маленькай дзяўчынкай Надзея ўдзельнічала ў ёй у якасці «зярнятак». Менавіта так называюць тры групкі дзяўчынак, якія асобна размяшчаюцца, па тры чалавекі ад чатырох да трынаццаці-чатырнаццаці год, што сімвалізуюць будучы ўраджай.

Чаму гэтых груп не дзве, не пяць, а выключна тры? Магчыма, яны ў нейкім сэнсе атаясамліваюцца з трыма порамі года: вясной, летам і восенню – працяглым часам, які неабходны, каб зярняткі, укінутыя ў зямлю, выраслі і ператварыліся ва ўраджай. Нібыта рыцарамі-абаронцамі таго «кволага» насення выступаюць старэйшыя ўдзельніцы, якія, счапіўшыся, карагодам у выглядзе матэматычнага знака бясконцасці, пачынаюць рухацца, адначасова спяваючы песню «Ой, лыты, лыты, стрылка, по горам, по долынам…».

Нібыта стрэлка гадзінніка, што няспынна адмервае час, сімвалізуючы ход жыцця, імкліва бяжыць карагод. Можа, адсюль такая назва абраду, які, як заўважыў настаяцель храма протаіерэй Генадзь Воран, сведчыць пра існаванне нябачнай сувязі з продкамі, якія малітваю і працай асвяцілі гэтае месца – сучасны аграгарадок Бездзеж?

Паколькі абрад праводзіцца вясною, калі ўсё вакол ажывае, і  звязаны з зямлёю і ўрадлівасцю, дарэчным здаецца карагод з саставу толькі прадстаўніц жаночага полу. Большасць з іх, між іншым, апранутыя ў бездзежскія строі, дзе вышыты фартушок (абавязкова даўжынёю да калена) займае ці не цэнтральнае месца. Як расказала Марыя Астаповіч, дырэктар музея «Бездзежскі фартушок», сведчаннем працавітасці жанчыны ў Бездзежы былі вытканыя льняныя фартушкі. Добрымі лічыліся гаспадыні, у якіх куфар штогод папаўняўся новымі экзэмплярамі.

Цяпер у музеі, адкрытым у 1999 годзе, налічваецца ажно 324 фартушкі, якія аддалі жыхаркі-модніцы Бездзежа і навакольных вёсак. Унікальнасць калекцыі такога элемента жаночага адзення ў Бездзежскім музеі ў тым, што гэта самы вялікі збор саматканых фартушкоў у свеце, дзе не знойдзеш двух з аднолькавымі ўзорамі.

Бездзежская «Стрылка» – таксама аўтэнтыка. На карысць хрысціянскай, а не язычніцкай асновы гэтага абраду, які здаўна быў характэрны для вёскі Бездзеж, гаворыць тое, што ён адзначаецца менавіта ў першы дзень Вялікадня – галоўнага свята праваслаўных хрысціян, якое з’яўляецца пераходным святам. Пры вызначэнні яго даты бярэцца першая нядзеля пасля поўні, што надыходзіць за вясеннім раўнадзенствам (20 сакавіка).

У рэальнасці гэта можа быць як пачатак красавіка, так і пачатак мая. Ну пра які, скажыце, заклік да вышэйшых бажаствоў зямлі можа ісці размова, напрыклад, 5 мая? Каляндарная вясна ўжо хутка пройдзе. Аднак акурат пасля абраду людзям дазвалялася весяліцца, спяваць і танцаваць. Нават ужываць спіртное. Адным словам, для бездзежцаў гэты абрад сведчыў, найперш, пра заканчэнне самага строгага часу – Вялікага посту. Нам, сучаснікам, ён доказна паказвае праваслаўную традыцыю як вызначальную для нашых продкаў.

Автор
Наталля МЕЧНАЯ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!