okna.gif587e06ded838a

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

23
Июля
Понедельник
FB TW VK OK
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
баннер.jpg5aeff1f22913c
Что? Где? Когда?
сегодня -
- 29.07
Кто для вас Диего Марадона?
Курс валют в Бресте и области
ьщ1.jpg5a8420da8271a

Свята прафесій на Берасцейшчыне

13:43 14.02.2018

Прафесійны бум у Палескім рэгіёне распачаўся выяздной прама-акцыяй “Выбіраем прафесію – выбіраем будучае!”, што на мінулым тыдні адбылася на базе сярэдняй школы № 4 г. Іванава Брэсцкай вобласці ў шосты школьны дзень для вучняў Драгічынскага і Іванаўскага рэгіёнаў.

Ініцыятарам мерапрыемства выступіла дзяржаўная ўстанова адукацыі “Брэсцкі абласны цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці”. Пад кіраўніцтвам яе дырэктара  Валявач Т.П. былі створаны спрыяльныя ўмовы для правядзення гэтага значнага для прафесійна накіравай моладзі мерапрыемства.

Была створана сапраўдная творчая пляцоўка, якая дазволіла ўдзельнікам устаноў адукацыі правесці прафесійныя спробы, майстар-класы, інтэлектуальныя спаборніцтвы, гульні з раставымі лялькамі, зробленымі асабістымі намаганнямі з мэтай прапаганды рабочых прафесій прысутных устаноў прафесійнай адукацыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за трохсот школьнікаў, якія на новай прафарыентацыйнай платформе з цікавасцю назіралі за прафесійнымі пляцоўкамі, што ўяўлялі сабой сапраўднае свята прафесій і праектаў.

Асаблівай папулярнасцю тут, па меркаванню выпускнікоў Яечкавічскай, Тышкакавічскай, Крытышынскай, Махроўскай сярэдніх школ, карысталася пляцоўка ўстановы адукацыі “Пінскі дзяражаўны прафесійна-тэхнічны каледж машынабудавання”.

З незвычайнай зацікаўленасцю і любоўю да абранай прафесіі дэманстравалі навучэнцы-электраманцёры, кавалі каледжа свае прафесійныя навыкі і здольнасці прысутным, таму на пляцоўцы Пінскага калледжа машынабудавання не было дзе і “яблыку ўпасці”. Сапраўдная творчая выяздная майстэрня каледжа была ўпрыгожана каванымі вырабамі: кветачніцамі, дачнымі вугалкамі, каванымі ружамі і люстэркамі, у якія час ад часу зазіраліся прысутныя школьніцы - дзяўчаты-прыгажуні.

Проста дзіву даешся, насколькі прафесійна задалі эмацыянальны стан, улюблёныя ў сваю справу людзі, прысутным школьнікам. Здавалася, што трапіў у сапраўдную казачную краіну, дзе галоўным персанажамі сталі майстры сваёй справы.

Застаецца толькі спадзявацца, што гэтыя намаганні не прайшлі дарэмна і выбар школьнікаў будзе зроблены правільна.

У добры шлях, выпускнік-2018!

 


Автор
Намеснік дырэктара па ВР Гарагляд В.Р.

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!