кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

16
Декабря
Суббота
FB TW VK OK
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Какой транспорт вы чаще всего используете в городе?
Курс валют в Бресте и области
kasko-2017-11-26-08-06.jpg5a279115599ed

Алесь Каско. Слова пра сябра

08:41 06.12.2017

Не стала, адышоў у іншасвет  Алесь Канстанцінавіч Каско – паэт, крытык, літаратуразнаўца, чалавек, які заўсёды адстойваў беларускую мову і культуру, нязменны рэдактар шматлікіх кніг паэтаў і празаікаў Берасцейшчыны, сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Пазнаёміліся мы яшчэ ў далёкім 1987 годзе, калі па размеркаванні пасля заканчэння Мінскага інстытута культуры (цяпер універсітэт)  былі накіраваныя ў Брэст.  Сустрэча  адбылася на літаратурным пасяджэнні Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, які на той час месціўся на вуліцы Камуністычнай у былым будынку палітасветы. Кіраваў аддзяленнем тады вядомы  берасцейскі паэт Мікола Пракаповіч, пазней – Алесь Каско. Уражанні пра тую сустрэчу засталіся ў нашай памяці на ўсё жыццё. Нам з братам было ўсяго па 25 гадоў. Зялёныя, але амбітныя (мы тады ўжо друкаваліся у часопісе “Маладосць”, тыднёвіку “ЛІМ” і лічылі сябе амаль што не геніямі). На літаратурных сустрэчах была завядзёнка: аўтары чыталі свае творы, якія абмяркоўваліся ўсімі прысутнымі (кожны мог пахваліць, зрабіць заўвагі ці, наадварот, пакрытыкаваць аўтара). І крытыка, і заўвагі старэйшых сяброў па пяру ўспрымаліся як належнае, абавязковае, без крыўды і злосці, як гэта адбываецца сёння з многімі сучаснымі маладымі аўтарамі.

Але гэта мы з братам усвядомілі намнога пазней. А тады, на першай сустрэчы, калі Алесь Канстанцінавіч пачаў разбіваць нашыя “геніяльныя” вершы ў пух і прах, мы хоць і знайшлі  ў сабе сілы прамаўчаць, але падумалі: “Які жорсткі чалавек!”  На хвіліну з Алесем Канстанцінавічам сустрэліся вачыма. Падалося, што гэта хтосьці з нас злавіў яго, сфатаграфаваў, аднак – то ён нас падлавіў. Алесь, здавалася, выварочваў нас  знутры. Нахмураны лоб адмятаў усё непатрэбнае, наноснае, несапраўднае. Глыбокія, як азёры, вочы яго мыслілі, асэнсоўвалі, аналізавалі. Ад яго пагляду нам рабілася няёмка, нават страшнавата. Мы адчувалі, як патроху цяжэюць ногі, наліваюцца свінцом. Падумалася: ён, нібыта рэнтген, бачыць усіх наскрозь. Нават калі сядзелі і маўчалі, здавалася, што ён гаварыў пра усё поглядам, маўчаннем. Даруй, даражэнькі Алеська, за нашы паспешлівыя вывады. Ужо намнога пазней, калі мы пазнаёміліся бліжэй і пасябравалі, сталі праводзіць больш часу разам, мы зразумелі, што за той паказной жорсткасцю жыве любоў да чалавека, роднай мовы, дабрыня, чуласць; толькі сапраўдны сябра можа сказаць праўду ў вочы, якой бы жорсткай яна ні была.

Алесь Канстанцінавіч Каско застаўся верным свайму прынцыпу: не кляпаць, не крэмзаць вершы-аднадзёнкі ды хвалебныя оды, а пісаць праўдзівыя высокамастацкія творы.  Да апошніх хвілін свайго жыцця ён змагаўся за чысціню і высокамастацкасць беларускай мовы і літаратуры. Ужо  ў сваёй першай кнізе “Вестка” (1979) выкрышталізоўваецца паэтава крэда: “Служыць Радзіме і красе”.

Краса зямлі маіх бацькоў

кранулася мяне,

малога, –

і я пазнаў сваіх буслоў,

сваю зару, сябе самога.

Алесь Каско – неардынарная і загадкавая асоба, творца-інтэлектуал са сваім светапоглядам, сваімі творчымі схільнасцямі і арыенцірамі. У адным з інтэрв’ю паэт адзначыў: “Кожны творца выказвае праз слова  перш за ўсё сябе”. І далей: “Я ніколі не крывіў душой, быў сумленны ў сваіх вершах. Інакш – які я ёсць у жыцці, такі я і ў паэзіі”.

З вуснаў самога аўтара  ведаем пра непахісны прынцып паэта Алеся Каско: кожны наступны зборнік павінен пераўзыходзіць у мастацкіх адносінах папярэдні, інакш  аддаваць яго ў выдавецтва не варта, дый не мае сэнсу. Што свайму правілу ён адданы, спачатку сведчылі нават назвы кніг: “Вестка”, “Скразная лінія”, “Час прысутнасці”, і  толькі пасля выхаду ў 1994 годзе апошняй з пералічаных, у якой напоўніцу праявіліся тэматычны абсяг і ўласны стыль і якая заслужана была адзначана Літаратурнай прэміяй імя А.Куляшова, ён перастаў падкрэсліваць паслядоўнасць поступу фармальна. Проста неабходнасць творчага ўзыходжання стала неад’емнасцю. Аднак найноўшую сваю кнігу, дзе выбраныя творы і вершы апошніх гадоў пададзены ў храналагічным парадку, аўтар зноў назваў яскрава, выпукла, з пэўным падсумаваннем – “Межавыя знакі” (2014).

Алесь Канстанцінавіч ўсё сваё кароткае свядомае жыццё  імкнуўся зазірнуць  за межы часу і прасторы, каб спазнаць і ўбачыць  іншасвет, каб ажывіць і напоўніць яго цяплом пачуццяў, дыханнем, вобразам. І гэта яму ўдалося.

26  лістапада 2017 года перастала біцца сэрца  нашага сябра, таленавітага беларускага пісьменніка Алеся  Каско. Ён  ступіў  за сваю апошнюю мяжу  – мяжу жыцця і смерці. Сябры Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў смуткуюць з прычыны  яго заўчаснай смерці    і выказваюць шчырае спачуванне родным і блізкім паэта.

Анатоль і Васіль ДЭБІШЫ, 

сябры Брэсцкага абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!