okna.gif587e06ded838a

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

15
Декабря
Пятница
FB TW VK OK
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Какой транспорт вы чаще всего используете в городе?
Курс валют в Бресте и области

Атмасферу палескіх вячорак стварылi ў Брэсце (фота)

07:50 23.11.2017

Чарговы этнаграфічны канцэрт з цыкла “Рух зямлі” прайшоў 22 лістапада ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры. 

Надзвычай яркая праграма атрымалася на гэты раз у стваральнікаў этнаканцэрта “Попляшэм, повэрнэмся, да і пісню поспываем нэ полэнымся!”. 


Гледачы акунуліся ў сапраўдную атмасферу палескіх вячорак, а дапамаглі ім у гэтым пасланцы Пінскага раёна – народныя фальклорна-этнаграфічныя калектывы  “Чабатухі” са Сташанскага сельскага Дома фальклору і “Дударыхі” з Валішчанскага сельскага Дома культуры, народны фальклорны калектыў “Грымата” з Дабраслаўскага СДК і фальклорны калектыў “Церабяначкі” з вёскі Церабень. Запальвалі яны па-сапраўднаму! Такой жыццярадаснасці, агеньчыка ў вачах, шчырасці ў праяўленні эмоцый не ў кожнай эстраднай зоркі на канцэрце сустрэнеш, а палескія самадзейныя артысты сагрэлі лістападаўскі вечар, парадавалі і нават натхнілі гасцей гэтых незвычайных вячорак. Старэйшыя – успомнілі маладосць ці аповяды бабуль, маладзейшыя пазнаёміліся з паляшуцкімі традыцыямі.


А дзівіцца было чаму! У зале гучалі старадаўнія палескія песні. Гледачы маглі далучыцца да артыстаў ды паскакаць з імі старадаўнія танцы, распаўсюджаныя на Піншчыне. А яшчэ – пазнаёміцца са старажытнымі каравайнымі традыцыямі – замес і ўбіранне каравая ды паспытаць смачных прысмакаў. 

Ужо некалькі год у абласным грамадска-культурным цэнтры праходзяць мерапрыемствы цыкла “Рух зямлі”, але цікавасць да гэтага праекта застаецца. У чым сакрэт? Дык роднае, кроўнае заўсёды знойдзе водгук у сэрцах!


Автор
Святлана ГОГАЛЬ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!