okna.gif587e06ded838a

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

23
Ноября
Четверг
FB TW VK OK
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Какой транспорт вы чаще всего используете в городе?
Курс валют в Бресте и области
IMG_2856.JPG599d86209a708

Конны фестываль “Палеская ніва” прайшоў у аграгарадку Рамель (фота)

16:41 23.08.2017

Вольт вакол калодзежа, змейка з трох стоек, Т-падобная перашкода, задняя паркоўка... Здаецца, што зараз вучні аўташколы будуць праходзіць выпрабаванні на сваіх жалезных конях. Але гэта не так. Коні тут самыя сапраўдныя! У аграгарадку Рамель Столінскага раёна прайшлі трэці конны фестываль “Палеская ніва-2017” і чацвёртыя спаборніцтвы конных запрэжак.


 – Ужо трэці год мы праводзім фестываль, прысвечаны нашаму нязменнаму памочніку, паплечніку і сябру – каню, – расказвае ZARYA.BY галоўны заатэхнік па конегадоўлі ААТ “Палеская ніва” Марына Ярмоліч. – Столінскі раён лічыцца самым шматлікім па колькасці коней. На 1 студзеня 2017 года тут налічвалася больш за 2 тысячы скакуноў. Па дадзеных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, у нашай краіне каля 64-х тысяч коней. Раней самым багатым гаспадаром на сяле быў чалавек, які валодаў канём, потым той, хто перасеў на “Мэрсэдэс”, а зараз зноў усё вярнулася: толькі багаты чалавек можа дазволіць сабе такую раскошу – каня.


У сёлетніх раённых спаборніцтвах конных запрэжак удзельнічалі 14 чалавек . Майстэрства гаспадароў і іх жывёл у запрэжках ацэньвалі старшыня ААТ “Палеская ніва” Аляксей Бародзіч; намеснік дырэктара, галоўны заатэхнік ААТ “Палеская ніва” і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лідзія Грынеўская; судзя міжнароднай катэгорыі, галоўны заатэхнік Міністэрства сельскай гаспадаркі па конегадоўлі Тамара Дракіна.


Журы судзіла ўдзельнікаў па намінацыях: парадак воза, парадак каня, парадак вупражы, упрыгожванне жывёлы і павозкі, паводзіны скакуна на маршруце. Гаспадары пастараліся... Маленькія званочкі, рознакаляровыя стужкі і кветкі ў заплеценых грывах, размаляваныя дугі, новая вупраж на конях – усё гэта прыцягвала ўвагу гасцей фестывалю. Дарэчы, колькасць наведвальнікаў свята з кожным годам становіцца ўсё большай.


Толькі на Століншчыне можна ўбачыць такія конныя гонкі з перашкодамі! Для ўдзельнікаў спаборніцтваў конных запрэжак абмежаванняў ва ўзросце няма – толькі б жаданне было! Самаму старэйшаму гаспадару Мікалаю Сядляру з вёскі Рамель – 71 год. Да таго ж, Мікалай Іванавіч вядомы рымар (чалавек, які вырабляе конскую вупраж).


Па выніках спаборніцтваў першым стаў жыхар вёскі Альшаны Павел Скрабейка са сваім канём па мянушцы Мядзведзь. Гаспадар у якасці падарунка атрымаў дрэль-перфаратар, плед і 500 кілаграмаў аўса для свайго вернага таварыша. Другое месца заняў рамелец Міхаіл Пасюк і яго кабыла Клеапатра. Мужчына атрымаў балгарку, плед і 400 кілаграмаў аўса. А Сяргей Бруцкі з вёскі Сямігосцічы ўжо другі год запар становіцца ўладальнікам трэцяга месца. Гаспадару ўручылі мульціварку, плед і 300 кілаграмаў аўса. Дарэчы, усе ўдзельнікі атрымалі па 200 кілаграмаў збожжа для сваіх любімцаў.


Як толькі скончыліся спаборніцтвы запрэжак, увазе гледачоў былі прадстаўлены скакуны коннага завода ААТ “Палеская ніва”. Тут і поні па мянушцы Гарцыан, які нарадзіўся ў Польшчы, і вараны прыгажун Сансіс гановерскай пароды, у першых шэрагах радаслоўнай якога 4 алімпійскія чэмпіёны, 6 чэмпіёнаў свету, 9 чэмпіёнаў Еўропы. І абсалютны чэмпіён беларускай запражной пароды на міжнароднай выставе “Коні багатырскія-2016”– кауры жарабец Балівар. Беларуская запражная – адна з самых маладых парод, выведзеных на прасторы былога Савецкага Саюза. Яе афіцыйнае прызнанне адбылося ў 2000 годзе, аднак фарміраванне доўжылася працяглы час і пачалося яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя. 


Заўсёды асаблівую цікавасць у дзяцей выклікаюць поні. Конны завод можа пахваліцца і гэтымі прадстаўнікамі, сярод якіх вылучаецца жарабец Алешнік. 

“Калі запытаць у звычайнага чалавека, адкуль родам поні – ён ніколі не назаве нашу краіну. Калі задаць тое ж пытанне конніку, то ён назаве Англію, Ірландыю, Францыю, але ніяк не Беларусь, – расказвае заатэхнік па конегадоўлі Марына Ярмоліч. – А калі запытаць у мяне, то я з упэўненасцю скажу, што поні ў нашай краіне былі і пры гэтым вельмі даўно. Хто ж гэтыя загадкавыя беларускія поні, пра якіх не ведаюць нават некаторыя прафесіяналы? Гэта старажытная папуляцыя, якая стагоддзямі фарміравалася на тэрыторыі Прыпяцкага Палесся. На прафесійнай мове яна называецца палескай абарыгеннай папуляцыяй коней. Невялікая, ад 130 да 140 сантыметраў, цягавітая, непатрабавальная да навакольных умоў жывёліна, якую традыцыйна выкарыстоўвалі падчас сельскагаспадарчых работ. 


Верхавыя коні, выгадаваныя на Рамельскім конным заводзе, часта займаюць высокія месцы ў рэйтынгу Беларускай федэрацыі коннага спорту. Напрыклад, кабыла Горлінка, 1999 года нараджэння, займала 7 месца ў такім цяжкімі відзе коннага спорту, як трохбор’е, і была ліцэнзавана для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Пекіне. Сёлета жарабец Нобель быў адабраны для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы па сучаснаму трохбор’ю. Асаблівую ўвагу у гаспадарцы “Палеская ніва” надаюць селекцыйнай рабоце з беларускай запражной пародай коней, а таксама – з тракененскай, латвійскай і гановерскай. 



Свята працягвалася. Конна-гістарычны клуб “Залатая шпора” з Мінска прадставіў гасцям фестывалю рэканструкцыю рыцарскага турніру. Гледачы з захапленнем назіралі, як рыцары ў даспехах змагаліся на коп’ях, мячах, рубілі “капустныя голавы”. 


Пасля рыцарскага турніру ўвагу публікі прыцягнула... карова, якую прывёў работнік СВК. Што робіць рагатая на свяце, прысвечаным каню? Аказваецца, карова Павуцінка таксама выгадавана ў ААТ “Палеская ніва” і сёлета на выставе “Белагра-2017” перамагла ў намінацыі “Лепшая племянная карова малочнай пароды-2017”. Гадавы надой ад яе – 10 499 кілаграмаў, а максімальны разавы – 45 літраў малака. Сапраўдная каштоўнасць для гаспадыні!


Напрыканцы фестывалю адбыўся розыгрыш латэрэі, якую можна было набыць загадзя, а таксама падчас мерапрыемства. Многім жыхарам раёна пашчасціла стаць уладальнікамі курэй, гусей, трусоў, качак, авечак, цялятка. Галоўны прыз – жарэбчык па мянушцы Мегабайт – не быў разыграны: ніхто не купіў білет з запаветнай лічбай.  Жывёліна засталася гадавацца ў гаспадарцы. 












Автор
Марына ЛЯШКЕВІЧ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!