okna.gif587e06ded838a

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

26
Сентября
Вторник
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Какой должна быть система оценок?
Курс валют в Бресте и области
прысмакі1.jpg5991a533e91f7

На кулінарнае свята «Мотальскія прысмакі» прыехалі шматлікія госці

16:27 14.08.2017

Фестываль «Мотальскія прысмакі» ў мінулыя выхадныя праводзіўся ўжо ў восьмы раз. Сюды прыехалі шматлікія госці з блізкага і далёкага замежжа. Майстар-класы па прыгатаванні нацыянальных страў раней ужо паказвалі Нідэрланды, Італія, Польшча, Украіна, Ізраіль, цяпер кухары з Літвы і нават Кітая завіталі ў Моталь, каб падзяліцца сваімі кулінарнымі сакрэтамі. 


Люй Сіньпінь, шэф-повар рэстарана ў пяцізоркавай гасцініцы «Пекін» (г. Мінск), быў уражаны маштабам свята ў Моталі. З дапамогай перакладчыка мы даведаліся, што ён жыве і працуе ў беларускай сталіцы, дзе прымаў удзел толькі ў чайнай цырымоніі. Люй прывез некалькі кітайскіх страў, сярод іх асабліва палюбіліся беларусамі пельмені і лапша. У Моталь Люй прывёз так званы «чорны кітайскі грыб» (муэр).    


Пазнаёміцца з адметкай мотальскай кухняй была магчымасць ва ўсіх жадаючых. Каля сцэны на экране «бягучым радком» падаваліся розныя рэцэпты, напрыклад, «Халоднага свякольніка», «Кашы прысыпанай», «Груздоў салёных», «Паранага бобу», «Яечні з малаком», «Крупніка», «Капусты», «Сала мотальскага запраўленага». 

Здавалася б, ну што там пасаліць сала, а «мотолянэ» робяць гэта па-асабліваму. Вось бы да наступнага фэсту стварыць «Мотальскі кулінарны сшытак» з сабранымі рэцэптамі страў, прэзентаваных на «Мотальскіх прысмаках». Усе яны належаць да беларускай кухні, аднак цікавымі будуць варыяцыі прыгатавання, суадносіны прадуктаў, наяўнасць «прыпраў-запраў», якія часам істотна ўплываюць на канчатковы вынік.    


Аднак не толькі кухня, ежа былі ў цэнтры свята. Удзел высокіх гасцей – міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова, намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаіла Сяркова, старшыні Іванаўскага райвыканкама Юрыя Бісуна і іншых, творчых калектываў Рэспублікі Беларусь і замежжа – ансамбля народнай песні «Татьянин день» (Расія), фальклорнага ансамбля «Маневіцкая сотня» і «Славія» (Украіна), «Nova» (Літва), «Цаглінкі» (Польшча), музычнага тэатра «Рада» (г. Гродна), беларускага гульнявога тэатра раставых лялек (г. Дзятлава, Беларусь), заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, ансамбля народнай музыкі «Палешукі» (г. Іванава), тэатра народнага гумару «Лабуры» (г. Іванава) і іншых зрабілі два выхадныя дні, 12 і 13 жніўня, запамінальнымі і каларытнымі.


У рамках правядзення кулінарнага фестывалю працаваў «Горад майстроў» (прыехалі каля 80-ці з розных рэгіёнаў Беларусі), дзе, акрамя кулінарных, вышываных, тканых, каваных, ганчарных, саламяных, драўляных, была цудоўная магчымасць пакінуць на памяць манетку з эмблемай «Мотальскіх прысмакаў», паспрабаваць сябе ў ткацтве, набыць знакаміты саматканы «слуцкі пояс», глінянае пано з выглядам беларускіх славутасцей, пачаставацца караваем у выглядзе мотальскага герба, калісь даўно падоранага мястэчку самой Бонай Сфорцай са змяёй наверсе…

Повар з Літвы не паспяваў абслугоўваць гасцей «Мотальскіх прысмакаў», прывезенымі са сваёй Радзімы «смачнымі стравамі»: былі тут шашлык-фры, бульбяныя катлеткі, літоўская капуста і інш.

 

На праглядзе-дэгустацыі народных страў, дзякуючы якім, па сутнасці, першапачаткова ўзнікла задума свята, можна было паспрабаваць пачастункі з народнай кухні розных куточкаў Іванаўшчыны: («чыбрыкы капустны», «цыпылины», «чыванчычы», «гирыкы», «шанэжки», «мотальская медавуха», «гэврыкы», «залядынская высылуха», «выргэныкы», «каша гарбузовая», «шулыкы», «бобэныкы» і інш.). Сярод удзельнікаў народной гастранаміі,  дзесяці сельсаветаў, перамога была ў Гарбахскага сельскага савета.


Гала-канцэрты з удзелам зорак беларускай эстрады (Ірыны Дарафеевай, Іскуі Абалян і іншых), вела-квэст, тэатралізаванае прадстаўленне «Мотальская зборня», фаер-шоу, легкаатлетычны забег «Ад ежы да здаровага ладу жыцця» падарылі гасцям і ўдзельнікам фестывалю цудоўны настрой, жаданне зноў хутка сустрэцца ў Моталі. 

Пабачыцца з тым, каб дакрануцца да гісторыі, наведаўшы выдатныя археалагічны і народнай творчасці музеі, пачуць, магчыма, незнаёмую «мотальскую гаворку», каб паслухаць разважлівае слова старажылаў і абавязкова паспрабаваць мотальскія прысмакі. 

Фота аўтара

Автор
Наталля КРЫВЕЦКАЯ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!