кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

21
Октября
Суббота
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
промбурвод2.gif5881a965f2bf9
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
ВЫХОДНОЙ.jpg59a673af0e8b3
Что? Где? Когда?
Каким мессенджером вы предпочитаете пользоваться?
Курс валют в Бресте и области
тимофей_книга.jpg598c293887c97

Светлы след Максіма Багдановіча

12:36 10.08.2017

Чарговая кніга нашага земляка, доктара філалагічных навук, прафесара, былога загадчыка кафедры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Цімафея Ліякумовіча, які цяпер жыве ў Чыкага (ЗША), выйшла нядаўна ў «Кнігазборы» (Мінск). Выданне мае назву «Светлы ж след будзе вечна жывым… Жыццёвы і творчы лёс М.Багдановіча».

У кнігу ўвайшлі артыкулы і пераклады вядомага літаратуразнаўцы, празаіка, перакладчыка і публіцыста. Цімафей Ліякумовіч – пераможца літаратурнага конкурсу замежжа «Нашчадкі Скарыны», выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. У беларускім друку выступае з 1961 года. Аўтар кніг «Янка Купала и русская литература. Многогранность творческих взаимосвязей», «Белорусские зарницы», «Прописаны в сердце», зборніка апавяданняў «Настальгія», аповесці «Напярэдадні вызвалення» і шмат якіх іншых работ.

Асаблівую старонку ў яго творчасці займае Аляксандр Пушкін. Нарадзіўшыся на Палессі ў 1936 годзе, скончыўшы гісторыка-філалагічны факультэт Смаленскага педінстытута, Цімафей Ліякумовіч па размеркаванню патрапіў у Цялушскую сярэднюю школу, што недалёка ад Бабруйска, дзе з васьмідзясятых гадоў ХІХ стагоддзя жыла ўнучка Аляксандра Пушкіна Наталля Варанцова-Вельямінава. Маладога педагога Ліякумовіча вельмі зацікавіў гэты гістарычны факт. Ён сур’ёзна працаваў над  тэмай і з цягам часу выйшлі кнігі нашага земляка «Потомки Пушкина в Белоруссии» (1991, 1999) і «А.С. Пушкин радуется и смеется, обижается и гневается» (2012).

  У новай кніжцы Цімафея Ліякумовіча, дзе ён распавядае пра творчасць нашага знакамітага класіка, такія раздзелы, як «Вястун і пракладчык новых літаратурных шляхоў», «Трывогі зямнога жыцця», «Пушкінскія выслоўі ў эпіграфах Максіма Багдановіча», «Багдановічаў Лермантаў», «З даверам да ўкраінскага сабрата», «Максім Багдановіч –перакладчык Янкі Купалы» ды іншыя. А яшчэ Цімафей Ліякумовіч прыводзіць у кнізе свае пераклады Максіма Багдановіча на рускую мову.

Цімафей Ліякумовіч не губляе сувязяў са сваёй Радзімай. І не толькі з літаратурным і навуковым асяроддзем. Лістуецца ён і з сваёй былой аднакласніцай, мастачкай з Баранавіч Вольгай Рамейка, якая, дарэчы, і перадала кнігу Цімафея Барысавіча ад яго імя  аўтару гэтага артыкула.

– Калі я вучылася ў дзясятым класе (а было гэта ў 1955 годзе), майго бацьку, дырэктара адной з вясковых школ у Мазырскім раёне, прызначылі загадчыкам гарадскога аддзела адукацыі і мы пераехалі ў Мазыр, – расказвае Вольга Рамейка. – Так я апынулася за адной партай з Цімафеем Ліякумовічам.

Па словах Вольгі Іванаўны, пасля заканчэння школы стасункі з аднакласнікамі на шмат год страціліся. Але калі з’явіліся камп’ютары, інтэрнэт, яна знайшла Ліякумовіча ўжо ў Чыкага. Вельмі шкадуе, што  не давялося сустрэцца ў Брэсце, дзе неаднаразова адбываліся выставы работ як Вольгі, так і яе пакойнага мужа, вядомага беларускага мастака Уладзіміра Рамейкі.

– У інтэрнэце знайшла артыкул Адама Мальдзіса пра Ліякумовіча, – расказвае Вольга Рамейка. – Там была і кантактная інфармацыя. Мы спісаліся з Цімафеем па электроннай пошце і скайпу. Перапіска вельмі цёплая і я рада, што мы лістуемся.

Днямі аўтар гэтых радкоў атрымаў адказ ад Цімафея Барысавіча на свой ліст. 11 ліпеня Цімафей Ліякумовіч адзначыў сваё 81-годдзе, і мы папрасілі яго адказаць на некалькі  пытанняў. У прыватнасці, над чым ён зараз працуе і ці збіраецца наведаць радзіму.

«Над чым  зараз працую, нават цяжка адказаць, – піша Цімафей Ліякумовіч. – Хацелася б дапісаць пачатую аповесць, але... Будынак, у якім цяпер жыву, пастаўлены на рамонт. Пакуль дойдзе чарга да нашай кватэры, імкнуся перанесці накіды з многіх паперак у камп'ютар, каб не  згубіць пачатае, але якое чамусьці да гэтага часу засталося  не завершаным.

Наведаць Радзіму хацелася б (ды і вельмі!), але, як  зразумелі, з аднаго боку, цяперашнія жыццёвыя абставіны не дазваляюць гэта зрабіць, а з другога боку, дарога вельмі цяжкая ды і даволі дарагая. Так што даводзіцца стрымліваць сваё жаданне».

Автор
Аляксей БЕЛЫ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!