okna.gif587e06ded838a

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

18
Октября
Среда
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
промбурвод2.gif5881a965f2bf9
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Каким мессенджером вы предпочитаете пользоваться?
Курс валют в Бресте и области
C66A506D-86EA-466F-9B0A-FB4791FC9BD3_w1023_r1_s.jpg598c24c99eddf

Як наш зямляк Ігнат Дамейка стаў нацыянальным героем Чылі

12:18 10.08.2017

Свет адзначыў 215-я ўгодкі нашага земляка, паўстанца, літаратара, выбітнага  навукоўца, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі.

У апошні дзень ліпеня свет адзначыў 215-я ўгодкі нашага земляка, паўстанца, літаратара, выбітнага  навукоўца, працы якога па геалогіі і мінералогіі сталі вядомымі ў многіх краінах яшчэ пры яго жыцці, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі.

Лёс  Дамейкі, які нарадзіўся ў маёнтку Мядзвядка ў 1802 годзе (цяпер – Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці), быў цесна звязаны і з баранавіцкай зямлёй. Сваё дзяцінства ён правёў на беразе ракі Шчара, ў вёсцы Сачыўкі, дзе нарадзілася яго маці. Зусім побач з Баранавічамі, у фальварку Каўпеніца да пераезду ў Сачыўкі жыла сям’я бабулі Ігната. Недалёка ад вёскі Карчова знаходзіцца велізарны камень, ля яго збіраліся сябры Таварыства філаматаў, у шэрагі якога разам з Янам Чачотам, Адамам Міцкевічам, Томашам Занам  уваходзіў і Ігнат Дамейка.

У вёсцы Сталовічы, што ў дзесяці кіламетрах ад Баранавіч, Дамейка часта бываў на кірмашах, прымеркаваных да дня Святой Ганны. А ў  Крошыне, на радзіме Паўлюка Багрыма, куды ў сталым узросце ў 1884 годзе прыехаў Ігнат Дамейка, ён пасадзіў дубок, які расце і сёння.

Ігнат скончыў піярскую школу ў Шчучыне, у чатырнаццаць год стаў студэнтам Віленскага ўніверсітэта. За ўдзел у Таварыстве філаматаў быў заключаны ў Базыльянскі манастыр. Удзельнік паўстання 1830 – 1831 г. г.,у час якога ён быў ад’ютантам палка. Пасля паражэння паўстання апынуўся ў Прусіі, затым у Францыі.

 У 1837 годзе адтуль,  скончыўшы горную школу, Дамейка ад’язджае ў Чылі, дзе і пражыў амаль усё сваё жыццё. У 1884 годзе Ігнат наведвае сваю малую радзіму – родную Мядзвядку, Мір, Бортнікі, Сачыўкі, Крошын, пра што ўзгадвае ў сваёй кніжцы «Мае падарожжы».

Летам 1888 года ён накіраваўся назад у Чылі, дзе 23 студзеня 1889 года і памёр. За заслугі перад Рэспублікай Чылі ў навуцы, геалогіі, даследаваннях (ствараў там  навуковыя ўстановы, заснаваў Горную школу, арганізаваў метэаралагічную службу, чатыры разы абіраўся рэктарам Чылійскага ўніверсітэта і г.д.) абвешчаны нацыянальным героем гэтай краіны. Яго імя носяць горны хрыбет у Андах, планета, ёсць мінерал дамейкіт, кветка віёла дамейкона…

У нашай краіне яго імя носяць вуліцы, створаны музеі, у вёсцы Мядзвядка ўсталяваныя бюст і памятны камень, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь у 2002 годзе выпусціў памятную манету ў гонар Ігната Дамейкі.


Вялікія ўрачыстасці прайшлі ў рэспубліцы і падчас святкавання 215-й гадавіны з дня нараджэння нашага славутага земляка. У Беларусь былі запрошаныя нашчадкі Ігната Дамейкі, якія цяпер жывуць у Чылі і Аўстраліі. Нацыянальная акадэмія навук рэспублікі арганізавала і правяла Міжнародную навуковую канферэнцыю ў гонар нашага земляка, выдала некалькі буклетаў і кніг па ўшанаванні яго памяці, адбыўся прыём шаноўных гасцей у Міністэрстве замежных спраў Беларусі. 

Сапраўдным святам для ўдзельнікаў мерапрыемства сталі паездкі па мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю Ігната Дамейкі ў Беларусі. У пасёлку Мір была арганізавана дакументальная  выстава «Дамейка – тытан  навукі» і паказана калекцыя мінералаў. У Мядзвядцы госці, для якіх там наладзілі цікавую сустрэчу, пастаялі каля  бюста і каменя ў памяць аб Дамейку, убачылі падмуркі яго сядзібы, наведалі родавыя могілкі навукоўца. Сярод месцаў, з якімі пазнаёміліся ўдзельнікі мерапрыемства, быў і Навагрудак. Дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалай Гайба ўручыў ганаровым гасцям медалі з выявай Міцкевіча, правёў для іх экскурсію.

 – Мы свята захоўваем усё, што звязана з імёнамі і памяццю нашых славутых землякоў, – адзначыў ён. – Тут ёсць партрэты не толькі Адама Міцкевіча, а і яго сяброў і паплечнікаў, у тым ліку і  Ігната Дамейкі. Маем малюнак дома Міцкевічаў, зроблены Ігнатам. У экспазіцыі ёсць і выказванне Дамейкі пра сваіх сяброў – Яна Чачота і Адама Міцкевіча: «Убогая страха і народная песня распалілі ў абодвух першы паэтычны агонь».

Вельмі ўразіла гасцей возера Свіцязь. Яны доўга хадзілі па беразе, захапляючыся яго прыгажосцю. Наведалі  нашчадкі Ігната Дамейкі і іншыя мясціны, звязаныя з імем  іх славутага прадзеда.

Аўтару гэтых радкоў удалося пагаварыць з гасцямі з Чылі. У прыватнасці адзін з іх Мігуэль Дамейка-Завушкевіч адзначыў: «Я адчуваю тут сябе, як дома. Тут мне вельмі падабаецца, беларусы – вельмі душэўныя людзі». 

Автор
Аляксей БЕЛЫ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!