okna.gif587e06ded838a

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

15
Декабря
Пятница
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
промбурвод2.gif5881a965f2bf9
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
ВЫХОДНОЙ.jpg59a673af0e8b3
Что? Где? Когда?
Какой транспорт вы чаще всего используете в городе?
Курс валют в Бресте и области
400x-Skar_Pol.d7d.jpg598aca39084c3

«Скарына з Полацка». Гістарычныя драмы Зінаіды Дудзюк

11:39 09.08.2017

Напярэдадні  святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў выдавецтве “Альтернатива” выйшла кніга “Гістарычныя драмы” вядомага беларускага драматурга, празаіка, паэта, публіцыста Зінаіды Дудзюк.                    

У зборніку п’ес сабраны  драматычныя творы, якія датычацца гісторыі Беларусі. Двухактавая драма “Скарына з Полацка” пранікнёна апавядае пра  слыннага беларускага першадрукара, выбітнага дзеяча, які вызначыў лёс культуры Беларусі на шмат стагоддзяў наперад.

Драма “Скарына з Полацка” ахоплівае віленскі перыяд жыцця першадрукара, калі ён вярнуўся з Прагі і прывёз выдадзеныя ім кнігі. Радзіма сустрэла яго прыязна: знайшоўся фундатар для новых выданняў, сустрэлася жанчына, якую пакахаў Францішак, але светлая паласа хутка скончылася: мецэнат пайшоў у лепшы свет – трэба было шукаць новыя сродкі для выдання кніг і магчымасць зарабляць грошы самому. Спроба знайсці нейкі занятак у Заходняй Еўропе аказалася няўдалай. У хуткім часе памірае брат, а потым і жонка. Нішто Францішка не мінае: ні суды, ні турма, ні беднасць. Скарына застаецца на раздарожжы...

Аднаактоўка “Нарадзіўся я ліцвінам” апавядае пра Тадэвуша Касцюшку, які ў цяжкую часіну пасля паразы паўстання трапіў у палон. І хоць яго вызвалілі з Петрапаўлаўскай крэпасці і пасялілі ў палацы, гэтая залатая клетка яшчэ больш прыгнятала, бо з яе не было відаць выйсця. Касцюшка пакутліва робіць выбар свайго далейшага лёсу...

П’еса “Мікола Гусоўскі” глыбока высвечвае той час, калі пісьменнік жыў у Рыме і ствараў славутую паэму “Песня пра зубра” – вялікае і сардэчнае прызнанне ў любові роднай краіне. Хоць жыццё не песціла Гусоўскага, і сітуацыя на чужыне была далёка не спрыяльнай, выдатны твор быў усё ж напісаны паэтам, нягледзячы ні на страты блізкіх людзей, ні на адсутнасць падтрымкі.

Лібрэта оперы “Падданыя кахання” прысвечана трагічнаму каханню князёўны Ганны Кобрынскай і князя Хведара Бельскага. У канцы XV стагоддзя ўчынілася  змова супраць караля польскага і вялікага князя літоўскага Казіміра VІ Ягелончыка, у якой удзельнічаў і будучы муж  Ганны Кобрынскай. Удзельнікі вырашылі забіць уладара ў час вяселля ў Кобрынскім княстве на паляванні. Змова была выкрыта, а малады Бельскі вымушаны быў уцякаць з уласнага вяселля. Лібрэта расказвае пра дарэмныя спробы закаханых Хведара і Ганны аб’яднацца, пра палітычную сітуацыю таго часу ў краіне і пра лёсы асобных прадстаўнікоў шляхты.

Двухактавая драма “Берасцейская мелодыя” апавядае пра сталенне і самаадданасць падлеткаў у час Другой сусветнай вайны. Твор прысвечаны подзвігу юнай патрыёткі Веры Краўцовай, якая жыла ў Брэсце, удзельнічала ў антыфашысцкім руху, падтрымлівала савецкіх ваеннапалонных, дапамагаючы ім вырвацца на волю. З-за правалу гэтай аперацыі была схоплена гестапаўцамі... На адным з будынкаў на вуліцы Леніна ў Брэсце ёсць мемарыяльная дошка, якая ўшаноўвае памяць Веры Краўцовай.

Зараз не самы спрыяльны час для выдання драматычных твораў, але пахвальна тое, што яны ўсё-такі пішуцца і выдаюцца. Драматургія – важая частка літаратуры. Без яе немагчыма існаванне тэатра і кіно, таму нельга спыняцца на творчасці папярэднікаў. Неабходна праз новыя драматычныя творы паказваць гісторыю з пункту гледжання сучаснасці.


Автор
Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!