кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

26
Сентября
Вторник
FB TW VK OK
элит.gif59b922f8988b1
Баннер не установлен
промбурвод2.gif5881a965f2bf9
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Какой должна быть система оценок?
Курс валют в Бресте и области
kQOMs-oyw34.jpg590c4b803998d

Naviband: "Пераможа – музыка!"

12:53 05.05.2017

Дуэт Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка ўжо неаднойчы здзіўляў высокіх творчых асоб. Так, Андрэй Данілка (Верка Сярдзючка) падчас удзелу Navi ў паўфінале нацыянальнага ўкраінскага адбору на конкурс «Еўрабачанне-2017» высока зазначыў: «Мне падабаецца, калі  людзі нясуць сваю культуру і сваю мову. Я ганаруся вамі і жадаю поспеху!». 

А Канстанцін Меладзе ўвогуле здзівіў усіх сваёй гучнай заявай: «Буду галасаваць за Naviband!». Гурт Naviband перад галоўным выхадам на конкурсе «Еўрабачанне-2017», які пройдзе ў Кіеве, выступіў з рэпетыцыйным канцэртам у Мінску. Карэспандэнт ZARYA.BY пагаварыла са спевакамі, і вось што яны расказалі.

– Як мяркуеце, наколькі прыхільна беларускамоўная кампазіцыя будзе сустрэта і слухачамі і журы конкурсу «Еўрабачанне» ў Кіеве? 

– На конкурсе «Еўрабачанне» ўпершыню за ўсю гісторыю ўдзелу беларускіх выканаўцаў прагучыць песня на нашай роднай мове. Для нас важна падзяліцца з Еўропай часткай нашай культуры, нашых традыцый. Думаем гэта будзе сапраўднае свята для ўсіх!


– Слухаючы вашы песні, адзначу іх патрыятычнасць, напоўненасць сэнсам, што немалаважна ў наш час, плюс прыемны голас, адмысловыя харызма, манера выканання і стыль. Як вы думаеце, гэтага дастаткова, каб здзівіць публіку і журы такога маштабу музыкальнага конкурсу, як «Еўрабачанне»? 

– Дзякуй за прыемныя словы. У нашай песні толькі самы шчыры пасыл. Любоў да роднай зямлі, жаданне нешта зрабіць для сваёй краіны, для людзей. Нам вельмі важна паказаць Беларусь яркую, маладую, адкрытую і шчырую. Мы хочам, каб пра сучасную Беларусь, пра сучасную музыку, якая цяпер актыўна развіваецца ў Беларусі, даведалася як мага больш еўрапейскіх слухачоў. Песня наша запамінальная, там ёсць «хэй, хэй, ха-яяяё!». Мяркуем, зала лёгка падпяе нам.


– Ведаеце вашых канкурэнтаў, хаця б на ўзроўні песеннага выканання, ступені вядомасці і ўзнагарод, узросту выступоўцаў сённяшняга музыкальнага конкурсу «Еўрабачання»? Хто, на ваш погляд, складзе тройку лідараў? 

– Мы пазнаёміліся з канкурсантамі, з некаторымі ўжо нават пасябравалі. Гэтыя людзі – прафесіяналы сваёй справы, сапраўдныя зоркі сваёй краіны. Тройку лідараў не загадваем. Пераможа – музыка!


– Ёсць добрая беларуская прыказка «Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш». Калі быць вельмі смелымі ў сваіх марах і думках, як вы лічыце, рэальны такі сцэнарый падзей: Кіеў – фінал – перамога Navi? 

– Ніхто не ведае, мы не загадваем, а кожны дзень рыхтуемся да конкурсу.


 – Вы выступаеце ў другім паўфінале 11 мая. Здольнасць лічбаў неяк уплываць на тую ці іншую падзею ў жыцці для вас існуе? Ёсць талісманы вашага поспеху? 

– Наш нумар – 14. Гэта добрая лічба і ўсё. У нас ёсць падтрымка адзін аднаго, гэта самае галоўнае. Мы нават больш, чым падтрымка, мы – талісманы адзін для аднаго. Бо калі адзін у чымсьці сумняваецца, не ўпэўнены ва ўласных сілах, то іншы зможа даць яму штуршок, такі чароўны штурхаль, якога часам вельмі не хапае, каб рухацца далей.


– Украіна – суседка Беларусі, мы вельмі блізкія славянскія народы. Вас неяк суцяшае, што вы знаходзіцеся блізка ад Радзімы? 

– У нас, аказваецца, шмат прыхільнікаў з Кіева. Яны разумеюць нашу песню, ім вельмі яна спадабалася. Мы адчуваем гэтую падтрымку, нам будзе камфортна выступаць у Кіеве.



Автор
Наталля МЕЧНАЯ

Комментарии

Zeus
06.05.2017 18:36:47
Предположу, что и этот бэнд как и Александра и Константин, займет одно из последних мест в полуфинале.

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!