кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

28
Июля
Пятница
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
промбурвод2.gif5881a965f2bf9
BANNER_VERT3.jpg59130cbe90704
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Что делать с мигрантами в Бресте?
Курс валют в Бресте и области
titov1.jpg58d912f8a3674

Герман Цітоў: «Каханне змывае ўсялякія Ідэалы…»

16:26 27.03.2017

Ён піша музыку для вядомых расійскіх зорак – Мікалая Баскава, Таццяны Буланавай, Валерыя Лявонцьева, Рыгора Лепса і застаецца Патрыётам, плануе абавязкова наведаць вёску Махро, каб паглядзець Мадонны Аляксея Кузьміча і трапіць на Еўрабачанне ад Беларусі, яго райдар ашаламляльна-просты – «поўныя залы», а жыццёвы дэвіз – «больш радасці і аптымізму»…

У г. Іванава Брэсцкай вобласці 22 сакавіка з сольнай праграмай, прымеркаванай да выхаду зборніка «Жанчына», выступіў таленавіты спявак і адначасова тэлевядучы Герман Цітоў, які карэспандэнту ZARYA.BY расказаў вельмі многа цікавага.

– Герман, для таго, каб вам запомніцца, што трэба?

– Чалавек, я лічу, павінен быць адкрытым да ўсяго. Абавязкова павінен любіць марыць, бо калі ён гэта робіць, ён не мае фальшу ў сабе. У жыцці быць сапраўдным чалавекам, а не бутафорыяй, падробкай – вялікая і складаная навука.

– Герман, вы – абаяльны чалавек і спявак. Ці лёгка быць аптымістычным, выпраменьваць пазітыў?

– Дзякуй, мне вельмі прыемна, але пра гэта дакладна ведаеце вы, тыя, хто назірае за мной збоку. Я ж гэтага не заўважаю, нягледзячы на тое, што да мяне, маёй асобы пільная ўвага, бо я чалавек медыйны, заўжды навідавоку.

 Быць пазітыўным, прызнаюся, нялёгка, бо ў мяне, як у любога звычайнага чалавека, узнікаюць свае пытанні, ёсць нейкія патрэбы, я таксама, як і кожны з вас, жыве пэўнымі клопатамі, банальна, наведваю магазіны, стаю ў касе, езджу ў транспарце і г.д. Публіка, глядач, і я гэта разумею, на канцэртах хоча адпачыць, забыцца хаця б на нейкі час на тое, што турбуе. Людзі імкнуцца да радасці, свята. Я, каб заставацца на хвалі аптымізму, жыву добрымі гісторыямі, якія адбываліся са мной, прыдумваю «штучкі», якія мяне падбадзёрваюць, дапамагаюць выглядаць выдатна, нягледзячы на тое, што ў жыцці бываюць розныя моманты і сітуацыі.

 – Як у вас усё атрымалася, я маю на ўвазе тэлебачанне, сцэна? Гэта вынік вашых ранейшых планаў? Увогуле, вы любіце экспромты, ці падабаецца, каб усё ішло па абдуманым раней плане? Былі моманты, калі нешта атрымлівалася не так, як вы планавалі загадзя? Які жыццёвы ўрок вы з тых сітуацый вынеслі?

– У маім жыцці музыка прысутнічала заўжды. Прыйшоў час выбару – і яна перасіліла многія заняткі, у тым ліку спартыўныя захапленні. Я пачаў займацца ёю сур’ёзна. Вынікам усяго стала тое, чым я жыву сёння – выступаю як спявак і таксама пішу песні. Гэта, скажам, асобны раздзел у маім жыцці. Адзінае, што магу сказаць: тое, чым займаюся, мне вельмі падабаецца, я знайшоў сябе. Таму я шчаслівы.

Было многа момантаў, калі нешта ішло не па маім сцэнарыі. Да гэтага стаўлюся як да выпрабавання. Як у прыкладзе з цягніком. Бывае так, што яму змяняюць накірунак рэйкаў. Цягнік рухаецца, няхай і ў адваротным накірунку. Гэты рух для мяне самае галоўнае. Як гаварыў класік роднай літаратуры Якуб Колас: «Сэнс жыцця нашага – бесперапынны рух».


– Размежаванне Герман Цітоў і Дзмітрый Карпінчык існуе? Калі  яно (адрозненне) ёсць, то ў чым праяўляецца?

– Адрознення няма. Я даўно прызвычаіўся да свайго творчага псеўданіма і мне здаецца – ён вельмі ўдалы. Толькі некалькі чалавек, мае бацькі і асобныя сябры, называюць мяне Дзмітрый, імем, якое маё па нараджэнні. Для астатніх – калегаў, прыхільнікаў, знаёмых я – Герман. 

– Як вам здаецца, чалавеку няпроста стаць, быць артыстам ці артысту цяжка заставацца чалавекам, калі гаварыць найперш не пра здольнасці, талент, а пра чалавечыя якасці?

– Ёсць многа прыкладаў, калі ў жыцці і на сцэне – два розныя чалавекі. Безумоўна, ідэальна, калі і ў жыцці, і ў творчасці ты застаешся добрым, справядлівым, адкрытым. Але сцэна, як тэатр. Тут кожны знаходзіцца ў сваёй ролі. Заставацца адным і тым жа заўсёды – гэта амаль нерэальна.

– Як ставіцеся да змен лічбаў у пашпарце з кожным новым днём нараджэння?

– Я і мае бацькі – гэта няпроста самыя блізкія для мяне людзі, гэта тыя, якія аб’яднаны адной ідэяй, а менавіта той, што мы не палохаемся пражытых гадоў. Мы не баімся лічбаў. Больш таго, ставімся да таго, што дарослеем, сталеем лёгка. Гады ў нашай з вамі галаве. Сёння я чуў, як запыталі ў маёй матулі, ці яна мне прыходзіцца сястрой. Уяўляеце, як добра яна выглядае!

– Гэта ваша дэбютнае выступленне ў горадзе Іванава? Існуе выраз, што Іванава – горад нявест, няхай гаворка ў тым выразе ідзе пра расійскі горад. Вы ў наш горад прыехалі з нявестай, за нявестай ці для нявест – былых і будучых, каб дарыць ім радасць, песні, голас? Што для вас асабіста стаіць за словам Жанчына, Маці?

– Так, я выступаю ў вашым горадзе ўпершыню. Калі збіраўся ехаць сюды, мне сказалі, што тут вельмі любяць тых, хто ўмее ўзняць настрой, «запаліць», што называецца, публіку. Мне здаецца, усё прайшло на «ўра». Проста супер. Я застаўся вельмі задаволены. Спадзяюся і вы таксама, усе, хто прыйшоў на мой канцэрт.

Што датычыцца другога пытання, то пакуль магу гаварыць толькі пра маці. Я нават паставіў бы ёй помнік. Праўда. Без яе дапамогі, слоў падтрымкі мне было б цяжка. Калі гаварыць пра Жанчыну ўвогуле, то я цаню ахвярнасць, прывязанасць жанчыны да сям’і, дзяцей. У наш прагматычны час гэта даволі цяжка, але магчыма.

– Які райдар ад спевака Германа ў адносінах да Жанчыны?

– Спецыяльных патрабаванняў, ці, як кажуць, ідэала, няма. Адзінае, што я магу сказаць з поўнай упэўненасцю, патрэбна кахаць чалавека, каб ставіцца да яго без пэўных прэтэнзій. Каханне – вялікая сіла, якая робіць размытымі ўсялякія ідэалы. Шчаслівы той, хто сустрэў сваё каханне, свайго чалавека. Я таксама спадзяюся, што ў маім жыцці гэта абавязкова здарыцца.

– Ваш новы сольны альбом называецца «Жанчына». А беларускі мастак Аляксей Кузьміч Жанчыне, Мадонне прысвяціў каля тысячы (!) палотнаў. Ён апяваў Жанчыну па-свойму, у жывапісе. Ёсць планы наведаць яго карцінную галерэю ў вёсцы Махро, што не так далёка ад Іванава?

– Так, мне будзе цікава пабываць у вёсцы Махро. Абавязкова пры магчымасці наведаю і яго карцінную галерэю, і іншыя месцы, якімі славіцца Іванаўшчына, – малую радзіму Н. Орды – Варацэвічы, Дугу Струвэ і інш.

– Хто з беларускіх сучаснікаў для вас унікальны?

– Многімі я захапляюся, але б адзначыў Аляксандра Саладуху. Яго адданасці сваёй справе, прафесіяналізму, здольнасці з гумарам паглядзець на сітуацыю і сябе можна па-добраму пазайздросціць. У гэтым плане ён для мяне прыклад.

– Якія творчыя задумкі на «заўтра»?

– Працаваць, працаваць і яшчэ раз працаваць. Я адкрыю вам сакрэт: сумесна з вядучымі, харэографамі працую над тым, каб стварыць сваё шоу. Мы хочам здзівіць беларускую публіку. Я спадзяюся, будзе вельмі цікава! 

Автор
Наталля МЕЧНАЯ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!