кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

21
Октября
Суббота
FB TW VK OK
Баннер не установлен
промбурвод2.gif5881a965f2bf9
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Каким мессенджером вы предпочитаете пользоваться?
Курс валют в Бресте и области
DSC_4030.jpg58c9421d5bb92

Выстава да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання дзейнічае ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі

15:31 15.03.2017

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прымеркавана выстава, якая пад назвай «Раскроем бережно страницы» дзейнічае ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. 

У гэтай экспазіцыі сабраны арыгінальныя матэрыялы з калекцый дакументаў, жывапісу, графікі, нумізматыкі, фалерыстыкі. Тут можна ўбачыць старадрукаваныя і рэдкія кніжныя выданні розных эпох і дзяржаў. Сярод іх – “Портреты, гербы и печати большой Государственной книги” (1672 г.), Біблія (г. Масква, 1691 г.), Евангелле (г. Масква, 1791 г.), Астрамірава Евангелле (1889 г., фоталітаграфічная копія) і іншыя. 




Таксама цікавасць выклікаюць карціны і экслібрысы вядомых мастакоў выяўленчага мастацтва Брэсцкай вобласці: трыпціх “Памяці Францішкі Скарыны”, створаны ў 1990 годзе мастачкай Тамарай Паўлючук, і дзевяць экслібрысаў Льва Алімава і Генадзя Вяля. Экспазіцыю дапаўняюць памятныя медалі, якія выдадзены да юбілейных дат культурнага жыцця Беларусі (напрыклад, “450 год ад дня выдання Брэсцкай Бібліі” Мікалая Кузьміча), значкі, маркі, канверты, паштоўкі з кніжнай сімволікай... Усяго больш за 110 экспанатаў! 

– Выстава ў першую чаргу прысвячаецца старадаўнім кнігам і тым прадметам, што звязаны з імем Францыска Скарыны. Захаваліся толькі 520 выданняў усходнеславянскага першадрукара, 10 з іх знаходзяцца ў дзяржаўных зборах. У нашым музеі такіх выданняў няма, вось мы і вырашылі зрабіць выставу з самых рэдкіх, незвычайных і асаблівых кніг, – паведаміла журналісту газеты “Заря” загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Ніна Кірылава. – Усяго ж мы захоўваем каля дзвюх тысяч кніг, у тым ліку 54 – старадрукаваныя выданні, гэта значыць, яны ўбачылі свет да 1825 года. 


Упрыгожвае выставу ўзноўлены інтэр’ер букіністычнай крамы канца XIX – пачатку XX стагоддзяў са старой мэбляй і друкаванымі выданнямі. Дарэчы, у экспазіцыйнай зале можна свабодна абмяняцца кнігамі па тэме. 

Прыцягвае ўвагу і вітрына, прысвечаная былому навуковаму супрацоўніку Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, былому загадчыку філіяла “Археалагічны музей “Бярэсце” Міхаілу Алексеюку, які пайшоў з жыцця ў 1983 годзе.


– Міхаіл Іванавіч быў вядомым краязнаўцам, яму належаць 150 навуковых артыкулаў аб гісторыі населеных пунктаў Брэстчыны. Ён перадаў у фонды нашага музея 900 прадметаў, якія паступілі ў калекцыі археалогіі, нумізматыкі, дакументаў, кнігі, – паведаміла Ніна Кірылава. – Сярод усяго іншага – пісьмо каралевы Боны Сфорца 1535 года, бо Міхаіл Алексяюк быў адным з самых вядомых у СССР калекцыянераў-баністаў. Таксама – Пасланне Станіслава Аўгуста Панятоўскага, апошняга караля Рэчы Паспалітай. І мы захоўваем гэтыя арыгіналы! Думаю, жыхарам Брэста цікава даведацца, што менавіта ён першы выказаў меркаванне аб знаходжанні старажытнага Бярэсце там, дзе зараз дзейнічае наш археалагічны музей. Наведвальнікі выставы могуць убачыць яго кнігі, дакументы, пісьмовыя прылады, лупу, з якой Міхаіл Іванавіч увесь час працаваў... Гэтыя прадметы мы паказваем упершыню. Мяркую, выставу «Раскроем бережно страницы», якая будзе працаваць да 14 мая з цікавасцю наведаюць школьнікі, студэнты, аматары старадаўнасці.




Фота Аляксандра ШУЛЬГАЧА

Автор
Алена САКАЛОЎСКАЯ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!