okna.gif587e06ded838a

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

19
Октября
Четверг
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
промбурвод2.gif5881a965f2bf9
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Каким мессенджером вы предпочитаете пользоваться?
Курс валют в Бресте и области
AK5Z8816.jpg58ae91362b634

Бібліі ў кніжнай шафе Андрэя Паўлючыка. Калекцыя адной кнігі

09:37 23.02.2017

Бадай, амаль у кожнага дома ёсць Біблія. У брастаўчаніна Андрэя Паўлючыка іх сотні – выданні на некалькіх дзясятках моў, “апранутыя” ў скуру ці вініл або ў звычайнай цвёрдай вокладцы, старажытныя і толькі што з друкарні. 

Пазнаёміўшыся з гэтай адмысловай калекцыяй, разумееш: Біблія – адна, а вось яе перакладаў – мноства. І хто ведае – можа, напраўду шлях да спасціжэння біблейскай мудрасці карацейшы, калі выбраць добры пераклад?..


Адметна, што Андрэй Паўлючык не лічыць свой кнігазбор калекцыяй у звыклым разуменні слова: “Я збіральнік і даследчык, таму мая мэта шырэйшая, чым выключна “паляванне” на рэдкія і рарытэтныя Бібліі. Можна нават сказаць, што калекцыя “вырасла” з бібліяграфічнага спіса, калі я вырашыў сабраць і параўнаць усе існуючыя пераклады на адну мову”.

Такім чынам з’явіўся корпус перакладаў Бібліі і яе частак, з якімі Паўлючык непасрэдна працуе, мэтанакіравана  шукае і набывае. З цягам часу да гэтай асновы пачалі далучацца выданні, што не ўяўляюць даследчага інтарэсу, але дэманструюць багацце і шматмоўнасць перакладаў. Напрыклад, заўсёды прыцягваюць погляд наведвальнікаў на выставах такія “экзатычныя” экзэмпляры, як Біблія на арабскай, французскай, чэшскай, венгерскай, нават на эфіёпскай мовах. (Варта заўважыць, што брастаўчанін заўсёды адгукаецца на прапановы і ахвотна дэманструе сваю калекцыю ў тэматычных экспазіцыях). 

Цікаўнасць да гісторыі перакладу Бібліі ў Андрэя Паўлючыка невыпадковая: першая адукацыя ў яго медыцынская (фельчар-акушэр), а другая – багаслоўская. Зараз мужчына займаецца прафесійным масажам і працягвае вывучаць тэалогію. Такая рознапалярнасць інтарэсаў не бянтэжыць – гаворыць, што Біблія заўсёды заставалася вельмі важнай для яго кнігай. Заўзяты кнігалюб, ён любоў да чытання прывівае сваім дзецям. А сябе называе “вінтажным” чытальнікам за адданасць папяровым кнігам. Дарэчы, сям’я падтрымлівае яго захапленне. Адзіная нязручнасць, жартуе Андрэй, што даводзіцца час ад часу “адваёўваць” жыццёвую прастору ў бібліятэцы, якая незаўважна расце.

– Першая мая Біблія была звычайным выданнем рускага сінадальнага перакладу, даволі шырока распаўсюджанага. А другая – больш позні пераклад у той жа праваслаўнай традыцыі. Ды я заўважыў, што пры ўсім падабенстве яны маюць і пэўныя адрозненні. Пачаў параўноўваць і высвятляць нюансы перакладу адной фразы, выразу ў розных адаптацыях Свяшчэннага Пісання. І так уцягнуўся ў гэтую справу, – распавёў Андрэй.


Справа, як аказалася, надзвычай цікавая. Знаёмячыся з рознымі варыянтамі перакладу, ён звяртаецца да Бібліі, што само па сабе ўзбагачае нават далёкага ад рэлігіі чалавека. Зноў-такі, у кожнага перакладчыка свая мова, стылістыка і “адносіны” з арыгінальным тэкстам. Таму Андрэй Паўлючык імкнецца максімальна поўна прасачыць комплекс перакладаў на асобную мову, вывучыць “почырк” перакладчыкаў і, безумоўна, прааналізаваць і параўнаць самі тэксты.

Робіць ён гэта не дзеля пошуку нейкага ідэалу ці ўзору. “Лепшы пераклад – той, які нязмушана і зразумела прыгожай, багатай сучаснай мовай даносіць сэнс першакрыніцы без скажэнняў. Як імкнуліся дасягнуць гэтага балансу перакладчыкі Бібліі і наколькі ў іх атрымалася – вось што вартае ўвагі”, – лічыць даследчык.

Найперш яго цікавяць традыцыі перакладу Бібліі на ўсходнеславянскіх мовах – рускай, беларускай і ўкраінскай. Акрамя таго, у кнігазборы суседнічаюць выданні на іўрыце, польскай, нямецкай, грэчаскай, англійскай, літоўскай і іншых мовах. Дапаўняе калекцыю літаратура па гісторыі перакладу, адсочвае Андрэй таксама публікацыі перакладаў асобных частак Бібліі ў рэлігійных часопісах і зборніках – карацей кажучы, сабрана грунтоўная база. А колькі яна можа каштаваць, мужчына не падлічваў – для яго гэта найперш скарб духоўны.

З’явіліся Бібліі ў кніжнай шафе Андрэя Паўлючыка рознымі шляхамі: некаторыя набываў сам на інтэрнэт-аўкцыёнах ці замаўляў у выдаўцоў, нейкія падарылі сябры ці перадалі “ў спадчыну” аднадумцы. Часам даводзіцца шукаць пэўныя экзэмпляры і чакаць запаветнае выданне гадамі – так, за адной Бібліяй ён “ганяўся” ажно 8 гадоў. А вось старая славянская Біблія з Мінска сама знайшла яго: пасля сюжэту на тэлебачанні, прысвечанага калекцыі брастаўчаніна, з Андрэем звязалася жанчына і перадала гэтую кнігу, так бы мовіць, у надзейныя рукі.

З рукзаком “экспанатаў” вярнуўся ў свой час збіральнік з Масквы, калі расійскі Інстытут перакладу Бібліі ўзбагаціў яго калекцыю выданнямі на мовах цюркскай і каўказскай груп. “Гэтая навуковая арганізацыя імкнецца перакласці Біблію на 80 моў і дыялектаў народаў, якія пражывалі на тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Некаторыя з іх вельмі нешматлікія (носьбітаў налічваецца некалькі тысяч ці нават соцень), і мовы выміраюць. Бывае, што адсутнічае пісьменнасць – тады Расійская акадэмія навук распрацоўвае алфавіт, і першай кнігай на такой мове становіцца Біблія, – гаворыць Андрэй Паўлючык, у кнігазборы якога цяпер ёсць і ўнікальная Біблія на бежцінскай мове.


Давялося ўбачыць падчас знаёмства з калекцыяй і пераклад на заходнепалескі дыялект. Вучоны Фёдар Клімчук, ураджэнец вёскі Сіманавічы Драгічынскага раёна, пераклаў частку Новага Запавета на гаворку сваёй мясцовасці, адкуль родам і бацька Андрэя. Дыялектолаг імкнуўся такім чынам захаваць каларытную мову палескай вёскі. Дарэчы, атрымаў свой асобнік брэсцкі калекцыянер непасрэдна ад аўтара.

Што датычыць беларускамоўнай Бібліі – у Андрэя Паўлючыка ёсць пераклады Янкі Станкевіча, Васіля Сёмухі, Уладзіслава Чарняўскага. А яшчэ рэдкія пераклады асобных частак Бібліі на беларускую мову. Адным словам, “беларускі” збор у калекцыі – адзін з самых поўных (літаральна да драбніц сабраны таксама звесткі па традыцыі рускамоўнага перакладу). Найбольш “чытэльны”, на думку даследчыка, плён дзейнасці Сёмухі – адчуваецца, што папрацаваў майстар слова, хоць і не біблеіст. Зрэшты, гаварыць пра перавагі таго ці іншага перакладу можна бясконца…

– Сёлета я прыйшоў да думкі, што хопіць ужо параўноўваць і абурацца, маўляў, няма добрага перакладу Бібліі на беларускую мову. Трэба ўзяць і зрабіць яго. Зразумела, ён не зможа задаволіць усіх і стаць нейкім узорам. Але і мая мэта ў іншым – зрабіць навуковы пераклад, які падыходзіць для паглыбленага чытання і ўлічвае дасягненні сучаснай біблейскай навукі. Таксама для мяне істотна, каб тэкст захаваў сваю першасную структуру, – тлумачыць Андрэй.

Пачаць ён вырашыў з часткі Новага Запавета – зараз перакладае з грэчаскай на беларускую мову Пасланне апостала Паўла і плануе завяршыць сваю працу да канца 2017 года. Канешне, гэта будзе толькі невялікі фрагмент біблейскага канона, але ж і буйная калекцыя Андрэя Паўлючыка пачалася ў 2000 годзе з некалькіх кніг. 

Автор
Алёна САЦУТА, фота Валерыя КАРАЛЯ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!