retina4!!!.gif586f5c8896dd0

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

30
Апреля
Воскресенье
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
Баннер не установлен
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Что делать с мигрантами в Бресте?
Курс валют в Бресте и области
0148 ЖАННА ВЕРСО - IMG_3512.JPG588ae07c97a01

Брастаўчане адкрылі ў італьянскім рэгіёне Сардзінія Год беларускай культуры

07:54 27.01.2017

Салістка Брэсцкай абласной філармоніі Жанна Вярсо выступіла ў тэатры Аўдыторыум Камунале італьянскага горада Кальяры. Акампанаваў спявачцы ансамбль “Рапсодыя”, які падарыў слухачам яшчэ і некалькі сольных нумароў. Так брастаўчане адкрылі ў рэгіёне Сардзінія Год беларускай культуры.

Мерапрыемства арганізавалi Ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь у г. Кальяры пры падтрымцы Фонду Сардзініі, Цэнтр міжнародных сувязей Мінадукацыі Рэспублікі Беларусь, Італа-беларускі цэнтр супрацоўніцтва і адукацыі Сардзінія ў Мінску пад патранажам пасольства Республікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы і Прэзідыума Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія.

Праграмы, прысвечаныя беларускай культуры, будуць ладзіцца ў Італіі на працягу 2017 года. Гэта літаратурныя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі ў рускамоўнай бібліятэцы “Роднае Слова” ў г.Кальяры, разнастайныя фотавыставы, удзел беларускай фальклорнай групы ў Міжнародным фальклорным фестывалі Сардзініі, прэзентацыя мастацкіх фільмаў беларускіх аўтараў і іншае. У Мінску таксама запланаваны мерапрыемствы, прысвечаныя культуры названага італьянскага рэгіёну.

Зала тэатра Аўдыторыум Камунале, разлічаная амаль на трохсот чалавек, была запоўнена як прадстаўнікамі рускамоўных дыяспар, так і карэннымі італьянцамі, сардзінцамі. На свята Нараджэння Хрыстова слухачы атрымалі сапраўдную асалоду ад выступлення салісткі Брэсцкай абласной філармоніі і ансамбля “Рапсодыя” той жа ўстановы. Гучалі скрыпка Андрэя Кірыловіча (кіраўнік калектыву), цымбалы Алены Фірсавай, баян Ігара Іванюка і цудоўнае сапрана Жанны Вярсо. Гэты прыгожы квартэт надоўга застанецца не толькі ў памяці, але і ў сэрцах прысутных. Канцэртная праграма вялася на дзвюх мовах, а песні ліліся на трох (акрамя італьянскай і рускай, яшчэ і на беларускай). Усё адбылося на самым высокім узроўні з удзелам ганаровых асоб.

Прысутных прывіталі прадстаўнікі Прэзідыума Аўтаномнага рэгіёну Сардзінія, Мэрыі горада Кальяры, Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату, Каталіцкай царквы, а таксама Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г.Кальяры Джузэпэ Карбоні. Дарэчы, уваход на канцэрт быў вольны.

Да гэтай паездкі Жанна Вярсо ўжо мела вопыт выступленняў у розных краінах Еўропы і СНД. Яна заўжды спявае вельмі пранікнёна, аддаючы слухачу і сэрца, і душу, і ўвесь свой шматгранны талент. Відаць, менавіта таму Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г.Кальяры Джузэпэ Карбоні і запрасіў яе адкрыць Год культуры ў рэгіёне Сардзінія. Жанна ж вырашыла прыехаць не адна, а з ансамблем “Рапсодыя”, паколькі ў яго склад уваходзіць беларускі народны інструмент цымбалы. Гэты калектыў выконвае фальклорныя творы, шэдэўры рускіх і заходнееўрапейскіх класікаў, музыку старажытных і сучасных аўтараў. Праўда, арганізаваць выступленне ў Італіі атрымалася толькі для скарочанага складу ансамбля (ёсць яшчэ ўдарныя і кантрабас).

Канцэртная праграма налічвала 21 твор, яны прагучалі ў рэжыме нон-стоп. Задаволеныя слухачы крычалі “брава” і дружна падпявалі. Жанна Вярсо прывезла “Купалінку”, “Паланэз Агінскага”, творы на тэму Нараджэння Хрыстова... Інструментальныя кампазіцыі парадавалі сачыненнямі беларускіх, украінскіх і іншых аўтараў. Словам, музычныя нумары былі на любы густ.

– Агінскаму належыць не адзін паланэз, а вось ля мінор, што я выканала з рэпертуару беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, называецца “Развітанне з Радзімай”: аўтар напісаў яго, калі ад’язджаў з Беларусі ў Італію. Таму я палічыла абавязковым уключыць гэты твор у канцэртны рэпертуар, – расказала Жанна Вярсо. – Італьянцы ж рэагавалі на ўсё вельмі жвава, кожную кампазіцыю ўспрымалі з радасцю, падпявалі на розных мовах, пазнавалі некаторыя творы яшчэ з першых акордаў. А ўсім вядомыя песні “Калінка” і “Кацюша” я выканала па просьбе слухачоў звыш падрыхтаванай праграмы.  

Падарожжа на італьянскі востраў пакінула ў брастаўчан шмат прыемных уражанняў. Нашы музыканты спачатку прыехалі на цягніку ў Мінск, адтуль на самалёце адправіліся ў Рым, а са сталіцы Італіі паляцелі на востраў. Там яны затрымаліся на тры дні і, вядома, паспелі азнаёміцца з мясцовымі славутасцямі. Размясцілі беларусаў у чатырохзоркавым атэлі і ўлюбілі іх у італьянскую кухню...

– Мы ўдзячныя за шчырую гасціннасць і вельмі цёплы прыём. Дзякую Джузэпэ Карбоні за выдатную арганізацыю нашай паездкі і канцэрта, за яго вялікую любоў да Беларусі, – гаворыць спявачка. – Патрэбы ў паслугах экскурсавода не было, бо сын Джузэпэ Карбоні выдатна ведае гісторыю Беларусі, Італіі, у тым ліку Сардзініі і горада Кальяры. Мне было вельмі цікава яго слухаць! Ён добра гаворыць па-руску, таму і перакладчык нам не быў патрэбны. Дарэчы, па маці ў яго беларускія карані.

Жанна прызнаецца, што чакае новых канцэртаў у Італіі, каб зноў пазнаёміць італьянцаў з нашай музычнай спадчынай і яшчэ даведацца пра культуру краіны, якая славіцца ў свеце сваімі на дзіва таленавітымі вакалістамі. Таксама спявачка марыць там вывучыць новыя для сябе творы, навучыць мясцовых жыхароў спяваць на беларускай мове нашы народныя песні і пакаштаваць італьянскія нацыянальныя стравы.

– У Брэсце тэмпература паветра была мінус 22, а на Сардзініі – плюс дзевяць! Там на вуліцах растуць пальмы і мандарынавыя дрэвы, – успамінае салістка. – Клімат цудоўны! Ён вельмі спрыяльны для галасавога апарату, у чым я пераканалася асабіста! Відаць, таму італьянцы і спяваюць так прыгожа.

Запомнілася Жанне Вярсо і знаёмства з легендай італьянскай зборнай па футболе Луiджы Рыва. На памяць аб іх выпадковай сустрэчы ў любімым рэстаране футбаліста ў спявачкі застаўся фотаздымак.

   – Я не футбольны фанат, але мне было вельмі цікава пазнаёміцца і паразмаўляць з такой славутай асобай, як Луіджы Рыва, – прызнаецца Жанна. – Па ўсім рэстаране вісяць яго фота-здымкі – партрэты, кадры з чэмпіянатаў... Ён сапраўды цікавы чалавек! 72-гадовы чэмпіён Італіі – ганаровы жыхар горада Кальяры.

Вярнуўшыся ў Брэст, спявачка даведалася, што за гэты час яе вучаніца (Жанна Вярсо  выкладае вакал у Мухавецкім Доме культуры) Дар’я Раковіч заняла другое месца па выніках вакальнага конкурсу ў рамках XI Міжнароднага фестывалю дзіцяча-юнацкай творчасці “Мы разам”. Безумоўна, прыемная навіна! Поспех вучняў, як вядома, пацвярджае майстэрства і прафесіяналізм педагогаў.

– Для мяне вялікі гонар атрымаць запрашэнне на адкрыццё Года беларускай культуры на Сардзініі, – прызнаецца Жанна Вярсо. – Прыемна, што брэсцкія артысты змаглі годна прадставіць наш горад і краіну ў Італьянскай Рэспубліцы. Пасля гэтага італьянскі бок выступіў з прапановай зрабіць канцэрт сваіх артыстаў на беларускай зямлі. Музыка збліжае народы! Дарэчы, праект “Год беларускай культуры на Сардзініі” прымеркаваны да 25-й гадавіны ўсталявання дыпламатычных зносін паміж Італіяй і нашай краінай. Яшчэ раз дзякую ўсім удзельнікам праграмы, а найперш яе арганізатару Джузэпэ Карбоні і яго камандзе. Дзякуй ансамблю “Рапсодыя”, вядучай канцэрта, доктару Джанні Суліс за яго прафесійную медыцынскую дапамогу, а таксама тым, хто настройваў гук і святло, вадзіцелям. І, безумоўна, слухачам.   

Автор
Елена СОКОЛОВСКАЯ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!