okna.gif587e06ded838a

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

19
Октября
Четверг
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Каким мессенджером вы предпочитаете пользоваться?
Курс валют в Бресте и области
zhyrandolia.jpg56d58e9c1404c

Свята “Жырандолі”

14:42 01.03.2016

19 лютага ў Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылася прэзентацыя літаратурнага альманаха “Жырандоля”, 7-га па ліку, які быў выдадзены напрыканцы мінулага года ў Мінску ў “Кнігазборы”. Выданне набыло новую вокладку з фрагментам фасаду палаца Пуслоўскіх у Косаве на Івацэвіччыне.

Гэты альманах Брэсцкага абласнога аддзялення СБП быў прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. Яго змест склалі творы розных жанраў і тэматыкі не толькі сяброў суполкі, але і  маладых аўтараў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі вобласці.

 Выданне складаецца з 11 раздзелаў, у якіх прадстаўлены больш за 50 аўтараў прозы і паэзіі, літаратурнай крытыкі і краязнаўства. Але галоўнымі раздзеламі з’яўляюцца “Памяць” і “Рэха вайны”: мы зноў успамінаем і чытаем творы – удзельнікаў мінулай вайны, якіх ужо няма побач з намі: Міколы Засіма, Уладзіміра Калесніка, Мікалая Цялічка, Аляксея Бакуменкі...

Самым аб’ёмным з’яўляецца раздзел “Паэзія” (Алена і Аляксей Белыя, Святлана Варонік, Аляксей Ганчук, Уладзімір Тураў, Мікола Горба, Алена Ігнацюк, Мікола Пацяюк і інш.). У раздзеле “Маладыя галасы” 11 аўтараў, сярод якіх вылучаюцца Марына Кавалевіч, Кірыл Азімка, Алёна Папко, Марта Мартынюк і іншыя.

Вядучы імпрэзы, выкладчык БрДУ імя А.С.Пушкіна Мікола Аляхновіч знаёміў прысутных з аўтарамі “Жырандолі”, зачытваў цікавыя радкі вершаў і прозы, даваў слова для выступленняў.

Ганна Карпук, былая настаўніца, расказала пра гісторыю стварэння ў свой  час першых нумароў літальманаху “Жырандоля” вядомай паэткай Нінай Мацяш, пра знаёмства з Нінай Язэпаўнай...

 Уладзімір Лебедзеў, былы выкладчык БрДУ імя А.С.Пушкіна, закрануў праблемныя моманты творчасці літаратараў, іхняга ўдзелу ў  выданні часопіса.

Автор
Лявон ВАЛАСЮК

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!