кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

25
Апреля
Вторник
FB TW VK OK
Баннер не установлен
промбурвод2.gif5881a965f2bf9
Баннер не установлен
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Что делать с мигрантами в Бресте?
Курс валют в Бресте и области
eeed-1.jpg56b07c317b7b4

Нашы ў «Полымі», «Маладосці» і «Нёмане»

11:51 02.02.2016

Зробім невялікі агляд найстарэйшых беларускіх літаратурна-мастацкіх часопісаў «Полымя», «Маладосць», «Нёман» за мінулы год. Чым жа адзначыліся на іх старонках берасцейскія аўтары? 

Працягнула сваю актыўную творчую дзейнасць у часопісе «Полымя» (№3) Зінаіда Дудзюк. На гэты раз убачыла свет аповесць «Ніка». У творы яскрава адлюстраваны лёс маладога пакалення другой паловы XX стагоддзя.

У пятым і шостым нумарах часопіса «Полымя» прыцягвае ўвагу самабытная дакументальная проза Льва Коласава. У творы «Акупацыя» распавядаецца аб пачатку вайны і трох гадах у няволі ў Лунінцы.

Ваенная тэма прадстаўлена і ў апавяданні «Прашу міласэрнасці» Валянціны Янавец, якое друкуецца ў адзінаццатым нумары. Аўтар звяртае асаблівую ўвагу на эмацыянальна-псіхалагічны стан дзеючых асоб.

***

«Бласлаўляю свой верш на далёкі палёт» – пад такой агульнай назвай прапанавала чытачам «Маладосці» ў чацвёртым нумары падборку сваіх вершаў Настасся Нарэйка з Камянца. А ў шостым – надрукавана яе апавяданне «Ні ўчора, ні сёння... ніколі». І вось ужо ў кастрычніку з’яўляюцца новыя вершаваныя творы Настассі пад назвай «Толькі верас, аер і палын», а ў снежні – апавяданне «Сукенка для прынцэсы».

У шостым нумары «Маладосці» таксама друкуецца вершаваная падборка «Дзень за днём» Алены Папко з Бярозаўскага раёна.

У другім і дзявятым нумарах часопіса Сяргей Белаяр прапанаваў чытачам апавяданне «Логiка негуман» i «Сустрэчны бой», а таксама аповесцi «Выратавальная місія» і «Полюс недаступнасці».

Асабліва ўраджайным для берасцейскіх аўтараў вызначыўся дзясяты нумар «Маладосці». У раздзеле «Проза» надрукаваны аповесць Кацярыны Мядзведзевай «Чараўнік для Дэйсі Мэй» і апавяданне Валерыя Гапеева «Пра мару, хлопчыка і стрэмку». Паэзія прадстаўлена ў раздзеле «Прычынай, мусіць, гэта восень». Чытачу прапануюцца творы Міколы Антаноўскага, Галіны Бабарыкі, Анатоля Шушко. «Штохвілінны сум» аб’яднаў вершы Аляксандры Фагот, у якіх «паэзія – гэта рухавы свет, дзе рытм водзіць карагоды, рыфмы гуляюць у даганялкі, а строфы – у хованкі». Наталя Кандрашук знайшла душэўны настрой для сваіх вершаў «Недзе ў Залюстроўі».

***

В первом номере «Нёмана» радует читателей образно-экспрессивной мелодией стихотворений под объединяющим заголовком «Возвращение» Валерий Гришковец.

А в десятом номере этого журнала поэт уже выступает с рецензией «Всепобеждающая сила любви» на книгу «Любовь в огне войны» Анатолия Денисейко (Иваново).

«Этот день наполнит счастьем целый год» – утверждает своими лирическими стихами Юрий Матюшко в седьмом номере «Нёмана».

Стихотворный парад на страницах журнала продолжил Михаил Кулеш. Сначала в восьмом номере он выступил с переводами стихов Казимира Камейши, а в девятом – со своими: «Зреет колос в лучах солнца жаркого». В шестом номере Алена Попко представила на суд читателей  свой рассказ «Волчица».          

В завершающем литературный год декабрьском номере «Нёмана» опубликованы три рассказа  Александра Волковича.

 Георгий ТОМАШЕВИЧ, г. Брест


Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!