okna.gif587e06ded838a

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

25
Ноября
Суббота
FB TW VK OK
Баннер не установлен
промбурвод2.gif5881a965f2bf9
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Какой транспорт вы чаще всего используете в городе?
Курс валют в Бресте и области
guberman2.gif5469f3eed2508

Кропля шчасця

15:11 17.11.2014

 

Розныя прэзенты даводзілася атрымліваць у жыцці. Адзін з падарункаў запомніўся найбольш. Можа таму, што для свята 8 сакавіка ён быў нетыповым. Не сумачка з кракадзілавай скуры, не залаты кулон, не кветкі, а… білет на канцэрт Ігара Губермана. Дарыцель баяўся памыліцца з падарункам. Атрымалася наадварот, патрапіў у яблычка.

            Пра І. Губермана да той цікавай сустрэчы я ведала няшмат. Гарыкі, яўрэй, “моцнае слоўца” – тое, з чым найперш асацыіраваўся паэт у маёй свядомасці. Аднак, прызнаюся, Губерман “зачапіў”. Закрануў сваім талентам сказаць пра вялікае, праблемнае ў чатырох, а тое і менш радках. Сказаць ярка, афарыстычна.


Красив, умен, слегка сутул,

Набит мировоззрением,

вчера в себя я заглянул

и вышел с омерзением.

            …Народу ў ДК прафсаюзаў на Усходзе ў той вечар не сказаць каб было процьма. Дзе-нідзе віднеліся пустыя крэслы. Аднак публіка сабралася пад Губермана – з тонкім пачуццём гумару, схільная да самарэфлексіі. Гумарам паэт-сучаснік, так сталася, заразіў усіх прысутных. У адной з запісак нехта пажартаваў, што “яшчэ зранку ўваход у туалет у ДК быў бясплатным, а вось пад вечар…”. Аўтар гарыкаў заліўся смехам. Зала падхапіла і таксама рагатала што стае сілы. Пра яўрэйскае срэбралюбства Губерман піша даволі часта і нязмушана.

В любом вертепе, где злодей

Злоумышляет зло злодейства,

Есть непременно иудей

Или финансы иудейства.

            Губерман – “аматар вострага слоўца” – многа ўвагі надае шматлікім грамадскім праблемам. І ўсё-такі галоўнай з праблем, як вынікае з вершаў Губермана, з’яўляецца цяперашняе чалавечае адчужэнне, змена аксіялагічных прыярытэтаў у бок матэрыяльнага. Здавалася б, звычайная просьба “сяброўскага прывітання” ў Губермана гучыць і ціха, і настойліва, і вельмі пранізліва.

Звоните поздней ночью мне, друзья,

Не бойтесь помешать и разбудить;

Кошмарно близок час, когда нельзя

И некуда нам будет позвонить.

            У той вечар было многа жартаў, смеху. Аднак закончыўся ён на песімістычнай ноце. Ігар Губерман прачытаў адзін з самых любімых гарыкаў, у якім абазначылася сутнасць губерманаўскай паэзіі:

И спросит Бог: никем не ставший,

Зачем ты жил? Что смех твой значит?

Я утешал рабов уставших, –

Отвечу я и Бог заплачет.

            У той вечар мы ўсе былі рабамі яго паэзіі.     

Автор
Наталля МЕЧНАЯ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!