okna.gif587e06ded838a

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

26
Сентября
Вторник
FB TW VK OK
Баннер не установлен
промбурвод2.gif5881a965f2bf9
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Какой должна быть система оценок?
Курс валют в Бресте и области
11.jpg540710b36643d

«Автографы» - новый проект «Зари»

15:57 03.09.2014

Проект «Автографы» родился не случайно. Еще в начале нынешнего года журналист Владимир Григорьевич Туров, много лет проработавший в «Заре», намекнул нам о своей новой идее. До этого на страницах газеты обрели жизнь несколько его значимых проектов. Первый - «Зарёвцы» - о бывших сотрудниках газеты (кстати, за него автор получил престижную премию Союза журналистов Беларуси «Золотое перо», позже эти газетные публикации воплотились в книгу «След»). Второй проект «Адресат – Сергей Смирнов» был посвящен подвигу летчика Петра Рябцева, совершившего таран над Брестом в первые дни Великой Отечественной войны. И вот новая задумка...

          Но жизни свойственно ломать планы. 19 апреля пришла беда – Владимира Григорьевича не стало. Однако, как оказалось, он все же успел подготовить два материала для нового проекта, которые хранились в семейном архиве. И мы сегодня представляем их на суд читателей. И обращаемся с предложением: если у вас есть автографы известных людей – политиков, ученых, художников, писателей и т.д., расскажите, при каких обстоятельствах вы их получили, что больше всего запомнилось? Можно писать на адрес редакции, на электронную почту «Зари» или звонить по телефону 20-42-27.

 

          25 лютага 1971 года «Заря» апублікавала невялікую інфармацыю «Впервые в Бресте» (привожу на языке оригинала. - Прим. авт.) «Мы уже знаем его. Мы видели и слышали этого известного литературоведа в телевизионных передачах, посвященных великому русскому поэту М.Ю. Лермонтову.

          И вот встреча с Ираклием Андрониковым, который впервые приехал в пограничный город.

          Вчера на перроне вокзала собрались представители общественности, советские и партийные работники. Местные поэты дорогому гостю преподнесли букеты азалий. В этот день он познакомился с достопримечательностями Бреста, побывал в Цитадели. А вечером зал Дома политпросвещения заполнили любители литературы и искусства – поклонники таланта прославленного лермонтоведа.

          Сегодня заслуженный деятель искусств РСФСР и Грузинской ССР Ираклий Андроников посетил Беловежскую пущу, встретился с журналистами областной газеты, радио и телевидения, со студентами пединститута».

Журналіст звычайна сустракаецца з многімі цікавымі людзьмі. У гэтым сэнсе пашчасціла і мне. Палова жыцця – камандзіроўкі, усялякія вечарыны, сімпозіумы, парады. Давялося пабываць у шэрагу краін свету. І амаль усюды побач былі неардынарныя асобы. І ўсюды абменьваліся аўтографамі: на кніжках, паштоўках, фотакартках, лістках паперы. Назбіралася іх шмат. І калі зараз звяртаешся да гэтых скупых, напісаных спехам, але ёмістых радкоў, а то і проста зафіксаванай фаміліі, усведамляеш, як многа яны для цябе значаць, якая гэта вялікая каштоўнасць. Бо за кожным аўтографам – часцінка твайго лёсу, лёсу тых, з кім ты калісьці сутыкаўся на журналісцкіх сцяжынках, шчыра размаўляў, каму давяраў свае думкі, пачуцці. Кожны аўтограф – гэта ўспаміны, успаміны...

          Пералічыць усіх, чые аўтографы захоўваюцца ў сямейным архіве, амаль немагчыма. Я спынюся на найбольш прывабных для мяне асобах. Свае аўтографы ў розныя часы мінулага стагоддзя далі...

 

          ...Іраклій АНДРОНІКАЎ

          Неяк захацелася перачытаць паэмы Міхаіла Лермантава. Жаданне было выклікана тым, што ў юнацтве я захапляўся яго творчасцю, асабліва падабаліся «Мцыры» і «Дэман».


          Дастаў з кніжнай паліцы другі том выбраных твораў Міхаіла Юр’евіча 1962 года выдання, адгарнуў тытульную старонку і спыніў вока на быццам бы раней знаёмае слова. «Дык гэта ж Іраклій Андронікаў!» – нечакана скеміў я.

          У шасцідзясятыя і сямідзясятыя гады на радыё і тэлебачанні даволі часта гучаў прыемны нетаропкі голас Іраклія Луарсабавіча Андронікава (Андронікашвілі) – выдатнага пісьменніка, літаратуразнаўцы, лаўрэата Дзяржаўнай і Ленінскай прэмій, народнага артыста СССР. Ён шанаваўся слухачамі як непераўзыдзены майстар вуснага апавядальніцтва. Я добра памятую тыя перадачы, не адзін раз заслухваўся яго аповядамі аб вялікіх пісьменніках далёкіх і блізкіх часоў.


          І вось сустрэча з Іракліем Андронікавым, які ўпершыню прыехаў у пагранічны горад. Была запланавана яго паездка ў Белавежскую пушчу. Ад абласной арганізацыі Саюза журналістаў суправаджаць яго даручылі мне, а таксама Адэліне Архіпаўне Чабанюк, аўтару інфармацыі «Впервые в Бресте». Адэліна нават не здагадвалася, што раніцай і яна паедзе ў  Белавежскую пушчу. Рэдактар разважыў так: «Чабанюк – жанчына неардынарная, адукаваная, да таго ж яна – выдатная суразмоўніца. Госцю, такім чынам, сумаваць не давядзецца...».

          Па дарозе мы яшчэ раз упэўніліся, які гэта таленавіты і ў той жа час сціплы чалавек. Пакуль «Волга» дакацілася да Камянюк, Іраклій Луарсабавіч паспеў, па нашаму жаданню, прачытаць усю паэму “Мцыры”, каменціруючы асобныя ўрыўкі. А па дарозе на Брэст ён найбольш спыняўся на жыцці і творчасці Аляксандра Пушкіна.

          Мы наведалі самыя запаветныя мясціны ўнікальнага вугалка беларускай прыроды. Быць гідам я запрасіў даўняга сябра, навуковага супрацоўніка музея прыроды Белавежскай пушчы, кандыдата біялагічных навук Сцяпана Віктаравіча Шостака.

          Дарэчы, Сцяпан Віктаравіч - натураліст ад Бога. Ён жыў у абдымках з пушчай. Гэта быў і яго дом, і яго праца. Не злічыць кніг, напісаных яго рукой. Мне асабліва спадабаецца яго сціплая кніжка «Запіскі натураліста» - яна выдана ў Мінску ў 1971 годзе ў выдавецтве «Ураджай».

          Іраклій Андронікаў вандроўкай па пушчы застаўся вельмі задаволены. У пушчанскім рэстаране пад белавежскую добра пайшла зубраціна.

          Шкада было развітвацца з гэтым мудрым чалавекам. Але ж я суцяшаў сябе тым, что ў томіку паэм Лермантава, які я прыхапіў з сабой, ён на добры ўспамін напісаў: «Іраклій Андронікаў».

 

          ...Пётр Ільіч КЛІМУК

          Ён тройчы пабываў у космасе. Першы палёт у снежні 1973 года разам з Валянцінам Лебедзевым – 7 сутак 20 гадзін 56 хвілін. Другі ўлетку 1975 года з Віталіем Севасцьянавым - 62 сутак 23 гадзіны 20 хвілін. І, нарэшце, трэці, з палякам Міраславам Гермашэўскім – 7 сутак 22 гадзіны і 3 хвіліны. Ён – двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-палкоўнік, мае незлічоную колькасць іншых тытулаў. Ён наш зямляк з вёскі Камароўка Брэсцкага раёна. З ім я не аднойчы сустракаўся, аб ім у розных газетах напісаў шмат матэрыялаў.

          Гэта – Пётр Ільіч Клімук.

          Але ж я не буду тут пералічваць яго заслугі перад Айчынай. Раскажу толькі аб адным эпізодзе з яго жыцця, а калі больш канкрэтна, то аб тым, як у мяне, ды і не толькі ў мяне, аказаўся фотаздымак Пятра Клімука з лентай Ганаровага грамадзяніна горада Брэста і яго аўтографам.


          Як вядома, у канцы студзеня 1974 года Пятра Ільіча Клімука сустракала малая радзіма. Сустракалі маці Марфа Паўлаўна, родзічы, аднавяскоўцы. А да гэтага вечарам у клубе стройтрэста №8 адбылася яго сустрэча з моладзю Брэста. Госця шчыра павітаў першы сакратар гарадскога камітэта партыі Уладзімір Самовіч, ён павіншаваў героя-касманаўта з паспяховым выкананнем адказнага задання Радзімы, пажадаў яму новых касмічных рэйсаў.

          - Гарадскі камітэт партыі і выканкам гарадскога Савета працоўных дэпутатаў, - працягваў Уладзімір Самовіч, - далі мне важнае даручэнне. Прынята рашэнне аб прысваенні Пятру Ільічу Клімуку за мужнасць і адвагу ў час выканання касмічнага палёта, вернае служэнне Радзіме звання Ганаровага грамадзяніна Брэста.

          У зале авацыя. Уладзімір Самовіч павязвае Пятру Ільічу алую ленту і ўручае пасведчанне. Запстрыкалі фотакамеры – журналістам, якія тут прысутнічалі, хацелася адлюстраваць гэты гістарычны момант. Сярод іх быў і ўсюдыісны Яўген Макарчук.

          Назаўтра я паехаў у Камароўку некалькі раней, чым туды мелася прыехаць Пятру Клімуку. Але не даехаў: каля вёскі Ляплёўка дарога была перакрыта. Тут сабралося столькі людзей, што вокам не акінуць. Усе – у святочным убранні. Пасярэдзіне дарогі – стол з духмяным караваем. Гучыць музыка. Настрой ва ўсіх цалкам святочны. У гэты вялізны святочны гурт уліліся і мы.

          Хутка паказаўся картэж аўтамашын, у якім і ехаў Пётр Клімук. Яму таксама нічога не заставалася, як прыпыніцца. Пачаліся абдымкі, пацалункі. Хоць і быў зімовы час, але з’явілася столькі жывых кветак, што не ўмясціліся ў ахапак.

     Неўзабаве ў Камароўку прыехаў і Яўген Макарчук. Ён і ўручыў Пятру Ільічу здымкi з лентай Ганаровага грамадзяніна. Жэня, як мы ўсе па-сяброўску яго звалі, аддрукаваў здымкі так, каб было чыстае месца для аўтографаў. Прадугледзеў, як бы мовіць.

    Мы ў гэты час сядзелі з Пятром Ільічом у спальнай комнаце на тым самым ложку, на якім калісьці спаў ён. Яму захацелася пасядзець менавіта тут. Я выпытваў у яго дэталі касмічнага палёту. Цякла, словам, звычайная гутарка. Тады ён і падарыў мне гістарычны здымак з дарагім для мяне надпісам: «Турову Владимиру Григорьевичу! С уважением и благодарностью за тяжелый, но необходимый для всех нас труд. 26.І.74 г.».

 

 

 

 


Комментарии

Admin
04.09.2014 20:58:21
в ответ на комментарий пользователя Марьян от 04.09.2014 20:55:28
Присылайте. Вопросы тоже можно по e-mail. Редактор или заместитель Вам ответят. Лучше всего оставить свои координаты, чтобы Вам могли позвонить.
Марьян
04.09.2014 20:55:28
По электронке можно присылать вам материал про автограф. И у кого можно уточнить, подойдет ли материал?

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!