okna.gif587e06ded838a

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

27
Июня
Вторник
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
промбурвод2.gif5881a965f2bf9
BANNER_VERT3.jpg59130cbe90704
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Что делать с мигрантами в Бресте?
Курс валют в Бресте и области
shushko.jpg53da32fde7f04

Паэту Анатолю Шушко – 60

15:13 31.07.2014

Анатолю – 60?! Жарт, нябось! Ён жа заўсёды малады! Добра помню ўсе сустрэчы з гэтым сонечным, вясёлым юнаком (а ён для мяне сапраўды дасюль юнак і, напэўна, гэткім будзе заўсёды), з якім нават звычайная гутарка – паэзія, аздобленая каларытнымі слоўкамі, у тым ліку наватворамі, бо кожная – гэта сапраўдная падзея ў жыцці, свята для сэрца, непаўторная, нібы мастацкі твор. Напрыклад, у адзін светлы дзень, цяпер ужо, здаецца, даўні-прадаўні, сустрэліся з ім у Пінску. Выпадкова. Тым больш прыемна. Анатоль адразу ж запрасіў у кавярню, маўляў, як жа не пагаманіць, калі лёс гэтак неспадзявана шчасна звёў разам. Пасля некалькіх кілішкаў Анатоль разышоўся ў сваёй гасціннасці не на жарт: “А пайшлі да мяне, з жонкаю пазнаёмлю, маёй любай Любаю, пабачыш, як і дзе жыву. Кватэра вунь побач…” Мне ж усё Толева дарагое вельмі, таму як бач пагадзіўся. Далей адбылося тое, што неўзабаве ўвасобілася ў мініяцюру, якая пасля апублікавання ў шэрагу выданняў і ў кнізе зрабілася папулярнай і шырокацытуемай. “Глядзі, хто да нас прыйшоў”, - пафасна паклікаў жонку Анатоль, калі мы прычынілі за сабою ўваходныя дзверы. Любачка вызірнула з залы і разанула: “Бачу, гэтакі, як і ты”. А мы ж пасля кавярні крыху вясёленькія. Натуральна, з Любай таксама склаліся цёплыя адносіны. Яна ва ўсім апякуе Анатоля, глыбока разумее яго паэзію. І падобнага кшталту смешных, цікавых, мілых эпізодаў, бадай, гэтулькі ж, колькі нашых сустрэч. Таму і не магу паверыць вачам сваім, калі чытаю, што Анатолю Шушко – 60, што ўжо, глядзі ты, гэты хлопец – пенсіянер. Але ж факты – рэч дужа ўпартая. А яны сведчаць, што нарадзіўся Анатоль Іванавіч 19 ліпеня 1954 года ў вёсцы Сташаны Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976). Аўтар кніг паэзіі «Выток і прычасце» (1994), «Шаны» (2012), вершаў у калектыўным зборніку «Маладыя галасы» (1984), альманаху «Дзень паэзіі» (1991, 2005), літаратурных перыядычных выданнях, у тым ліку маскоўскіх у перакладзе вядомага паэта і перакладчыка, таксама з Пінска, Валерыя Грышкаўца.

Анатоль – той з паэтаў, які ўмее па-мастацку чытаць асабістыя вершы. Цікава, з уласцівым яму гумарам і аптымістычным, вясёлым позіркам у мінулае, заўсёды расказвае Анатоль на сустрэчах пра сваё дзяцінства, гады сталення, працу ў школе настаўнікам. Увогуле, жыццёвы шлях Анатоля Шушко няпросты: ён і настаўнічаў, і карэспандэнтам газет працаваў, быў будаўніком, выхавацелем у інтэрнаце. Таму і расказаць ёсць пра што. 

Надоўга ў памяці застанецца юбілейнае, дваццатае па ліку, свята беларускага пісьменства ў Быхаве. Дыплом II ступені Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2012 года ў галіне паэзіі” на ім атрымаў (хто б вы думалі?) Анатоль Шушко! Гэта вельмі заслужаная ўзнагарода, бо менавіта ў 2012-м, як раз у Год кнігі, Анатоль выдаў другі свой паэтычны зборнік “Шаны”.

Вох, як доўга ён ішоў да гэтага свайго шэдэўра! Не злічыць, колькі разоў на сходах ці паседжаннях Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, на мерапрыемствах рэспубліканскага альбо мясцовага ўзроўняў, проста пры сустрэчах нагадваў, ушчуваў, маліў, што такому паэту папросту злачынна не выдаць новую кнігу, бо аматары сапраўднай паэзіі задыхаюцца ў патоку безгустоўшчыны, і ім неабходзен глыток свежасці, як глыток прахалоднай вады са студні ў спёку. Напэўна, не адзін я назаляў Анатолю. Не сумняваюся, што тое ж рабіў, напрыклад, зямляк-пінчанін Валерый Грышкавец, які пісаў у сваім водгуку на “Шаны”: “…то, что автор книги, поэт настоящий, говорит даже то, что он никогда не спешил со своими книгами. Скромность, неумение «пробивать» себя – это тоже, поверьте, свидетельство поэтического таланта. Так, первый свой сборник стихов он издал, когда было ему уже сорок. А до этого четверть века стихи его печатались, притом, в самых серьезных литературных изданиях республики, и добрых лет двадцать до выхода книги многие в Беларуси ценители поэзии и критики считали его поэтом.” У пацверджанне гэтых слоў – урывак з прадмовы да чарговай паэтычнай падборкі А.Шушко Варлена Бечыка, якога называюць самым сур’ёзным крытыкам беларускай паэзіі, датаваны ажно 1981 годам: «У жнiўнi 1971 года газета «Лiтаратура i мастацтва» надрукавала вершы Анатоля Шушко, семнаццацiгадовага выпускнiка-школьнiка з палескай вёскi Сташаны. Якой важкай i цiкавай творчай заяўкай здалiся вершы гэтага юнака! Былi ў iх i маладая ўсхваляванасць жыццём, i раздумлiвая дапытлiвасць, i назiральнасць, i псiхалагiчная чуйнасць. Праглядвалi даволi выразныя рысы асабiстасцi, уласнага светаадчування…” 

Пасля публікацыі з такім вось урыўкам аўтарытэтнага крытыка сваю першую ўласную кнігу “Выток і прычасце” Анатоль выдаў аж праз 13 год – у 1994-м. Яна, як і трэба было чакаць, атрымала шырокі станоўчы рэзананс. А мог жа выдаць і ў першай палове васьмідзясятых, як тое рабілі ўсе яго аднагодкі-паэты-філолагі. Не, не выдаў. Напэўна, лічыў, што ранавата, што трэба яшчэ падцягнуцца, бо ўжо тады, у юным узросце, меў выключны паэтычны густ. Наконт гэтага Валерый Грышкавец выказаўся так: “Издай тогда, в конце 70-х – начале 80-х Анатоль Шушко свою первую книгу, ему было бы твердо застолблено место в каком-нибудь столичном издательстве или редакции. А так...”

Але паэт з надзвычайным боскім дарам не растраціў, не закапаў свой талент. Працаваў. І вось новая кніга – славутыя “Шаны”. 

Адметна, што і крытыкі, і рэцэнзенты па рознаму інтэрпрэтуюць паходжанне слова. Адны схільныя лічыць, што вынікае яно ад слова шанаваць, іншыя, што ад слова СтаШАНы, назвы вёскі, дзе Анатоль нарадзіўся і вырас, а сам ён на вокладцы кнігі змясціў плецены з саломы посуд, які ў Сташанах называецца шан – у гэтых мясцінах ён у былыя часы быў мераю жыта. Бачыце, як у народзе ўсё гарманічна і нават паэтычна складваецца: шанаваць, шан, Сташаны…  Сапраўдны паэт гэта адчувае глыбінна, на генным узроўні. Нездарма той жа Валерый Грышкавец, таксама ж паэт, адно што рускамоўны, але ўлюбёны ў беларускую паэзію, водгук на згаданую вышэй кнігу назваў вельмі характэрна, з акцэнтам:  «СТО ШАН, ПАЭТ!», или МЕРА ЖИТА – МЕРА СЛОВА: ЖИЗНЬ!”  Тут усё – і сто мераў, і сто шанаванняў, і сто шанцаванняў. Прывяду невялічкую цытату з гэтага водгуку: “Свою вторую книгу ПОЭЗИИ Анатоль Шушко назвал коротко и ёмко – «Шаны». Филолог по образованию – Шушко в свое время окончил филфак БГУ, белорусское его отделение – поэт по сути своей, глубоко, я сказал бы КОРНЕВО знает белорусскую мову, и тонко, просто филигранно пользуется, если можно так сказать, ей в своем творчестве. Как истинный филолог, он, конечно же, не мог пройти мимо названия своей родной деревни Стошаны – этимологического и смыслового. И, конечно же, не мог не думать про это, не писать. Отсюда и многие стихи Шушко, отсюда во многом и название книги. На мой взгляд, самое что ни есть точное как для этой книги, так и для всего его творчества. И вместе с тем – это оценка, которую он сам дал своему творчеству и себе как поэту”.

Вядомы беларускі паэт Віктар Гардзей сваю прадмову да кнігі таксама назваў сугучна з назвай кнігі – “Шаны вам, Сташаны”. А ў самога Анатоля ёсць верш, які так і называецца: “Сто шан для Сташан”. 

Але ў гэтай публікацыі, віншуючы юбіляра разам з усімі аматарамі паэзіі ўвогуле і паэзіі Анатоля Шушко ў прыватнасці ды жадаючы яму ўсіх дабротаў зямных і новых кніг, усё ж прадстаўляю новыя вершы паэта, напісаныя пасля выхаду кнігі. А кнігу раю прачытаць кожнаму беларусу – дзеля радасці і ўзвышэння. Вось яны – нованароджаныя, новаспечаныя, новазжатыя, новасплеценыя, новавыкаваныя…  паэтычныя пярліны Анатоля Шушко.


Дыялогі ў полі

- Рунь, зіхочаш росамі!

Пра што ў сонца просіш ты?

- Каб узняцца ніваю Зычнай, урадліваю.

 

- Каласкі-калосікі,

Вы аб чым папросіце?

- Нам бы налівацца,

3 ветрам цалавацца!

 

- А зярняткі спелыя?

- Адмыслова белымі

Марым караваямі

Слыць у родным краі мы.

 

 

Даведама

Напэўна, не забудзецца ніколі,

Калі маленства смела гэтак: - Толік,

Пытаецца. - Дзе, дзедка, заблудзіўся,

Што на бабулечку маю забьгўся?

 

I гэта са сталіцы мне званочак!

Ліецца ўнучкі голас-ручаёчак,

Сярэбрыцца чысцютка ў тэлефоне

У самастойным і разважным тоне.

 

- Я хутка ў Пінску буду, дачакайся.

Дзед, ад мяне, як заяц, не хавайся!

 

Душа

Матуля, Ты азорыла яе,

Каб узвышала пачуццём вячыстым,

Адзінаверным, адмыслова чыстым

Мяне. Як ты азорыла яе!

 

Яна цяпер памкненняў сінь, дзе ты

Сама адзнакай вечнай пекнаты,

Дзе памыляцца льга, адно б жаданні

Увасаблялі не перакананні,

 

А дзейсны пошук, дзеля існавання

Любові з непаўторнасцю кахання.

 

Прызнанне

Ён і сёння, сынок, люты свіст

У вушах. Кулі цішу нізалі.

Я худзенечкі быў, быццам гліст.

Халадэча і снежная замець.

 

Як я выжыў?.. Тым ранкам вось так:

Ён упаў на мяне - малдаванін

I прыкрыў ад асколкаў, бядак,

Пракрычаўшы адзінае: - Ваня!..

 

Я і ў снах, іншай ноччу, штогод

Выпаўзаю ўюном з-пад яго.

 

Маналог таты

Дыпціх 1

Нас двое засталося ў Сташанах

Ваякаў. Яшчэ з ТОЕ-ветэранаў.

I вось сядзім, маўчым, нібыта пні.

Перагаворанае ўсё за дні.

 

Што разам пражылі, адпрацавалі.

Кумекалі, кавалі,будавалі,

Старанием свае сілы вывяралі,

Дзяцей ля родных весніц сустракалі...

 

Відаць, мы два дубы сярод Сташан –

Папіціч Зінавей, Шушко Іван.

 

2

Нам бы, сынуля, песень

Самых, як ёсць, гаючых!

Бо за бяседай весняй,

Што не ўспамін - балючы.

 

Нам бы, мой родны, словаў,

Тых, што лагодзяць душы.

Вартых для нас умоваў

Каб яшчэ раз адужыць

 

Смерць. Бо паузе аколамі

Тымі, што мы выкопвалі.

Автор
Анатоль КРЭЙДЗIЧ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!