okna.gif587e06ded838a

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

19
Октября
Четверг
FB TW VK OK
Баннер не установлен
промбурвод2.gif5881a965f2bf9
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Каким мессенджером вы предпочитаете пользоваться?
Курс валют в Бресте и области
proza.jpg53283e24e416f

Проза: мiнiяцюры

14:37 18.03.2014

          Страла жыцця

          Паýлютага прачынаюся пад шаргатлiвыя, ласкава-дзiýныя гукi. Не расплюшчваю вачэй. Не адрываю галавы ад падушкi. Услухоýваюся, узiраюся ý мiнулае, у сябе. Намагаюся ýлавiць, зразумець, растлумачыць крынiчку, калiýца асалоды, што ýлiваецца, прарастае, цвiце, налiваецца, духмянiць у душы. З бясконцасцi ýспамiну тчэцца кужаль жыцця, а аднекуль зноý i зноý: шорх-шорх-шорх. Гучы, гучы далей, не спыняйся, маёвая мелодыя, дзе, калi ты «уплялася ý мой лёс i кранаеш да слёз?»

          Спакваля, кропля за кропляй, струмень за струменем, промень за промнем, усход за усходам – i ýзрываецца, разлiваецца грукатам весняга грому адчутая, зразуметая  асалода зямнога майго пакуль яшчэ iснавання.

          Цалюткi тыдзень ужо на злёце стралы майго жыцця Бог дараваý прачынацца пад песню  грабянца ý золаце яе валасоý маладых, расплеценых, раскутурханых  нашым спапяляючым абоiх каханнем.

Мне жадаецца ýскочыць i прайсцiся па хаце на руках, але не: мелодыя не адпускае. Яшчэ не разблытаны ýвесь клубок, яшчэ лётае чаýнок па кроснах жыцця. I, Божа мой, кросны! Бабуля, бабуля рана-раненька наýколенцах малiлася паперад Мiколам Угоднiкам, часала свае, адлiву крумкачова крыла, доýгiя-доýгiя праз усё жыццё валасы.

          Коýдра – на падлогу. Босы – да вакна. За вакном расчырвонены марозцам сусед – мой равеснiк чысцiць сцежкi ад iскрыста-бялюткага снегу. Шоргае шуфлем. Я выбягаю насустрач хараству. I зноý нацягваю, колькi здужаю, цецiву свайго падношанага сэрца. I хоць стыне ý iм кроý, атухае шал бiцця – доýжыць палёт страла майго жыцця …

 

          Бацькі нашы

          «Божа, прабач, - чамусьці пачынаюцца і сёння, і апошнія месяцы і гады мае сустрэчы з белым лістом паперы, Тваім імем, Божа!» У якія вякі трапляе ў рукі Купалаў таміна. «Паўлінку» чытаю ад кропкі да кропкі, успамінаю, як нашым дзясятым класам пад рэжысурай выкладчыцы беларускай літаратуры Ніны Васільеўны Саевіч пры поўным «аншлагу» ставілі Купалаву п'есу на сцэне Маларыцкага раённага Дома культуры.

          Светлай памяці Міколка Чуль – шаснаццацігадовы сялянскі сын, як ніводзін актор, так увасобіў пана Быкоўскага, што і сёння наша Маларытчына гэта помніць! I я яму крышку дапамог, сыграўшы Пранціся Пустарэвіча, «вось цо да, пане дабрудзею!..».

          Ад успамінаў адарваўся, паэмы чытаю. Першай «Зімою» трапіла -  i заледзянела душа ад беларусачкі, нашай з Колем равесніцы, якая «на плячах і спераду ношку нясе»… I ўкінула ў гарачку выснова другога сябра, другога Міколы, ужо Крываблоцкага: «Было два Купалы, або ніводнага, Цанава быў, і па ягонаму загаду аблуды плялі пад Купалу «Арлянятам», «Хлопчыка і лётчыка», «Узнімайся, народзе мой»… А «Курган», а «Зімою», а «Раскіданае гняздо», а «Паўлінку» - Дамінікавіч яшчэ з неперадушаным горлам  і неперарэзанымі венамі ствараў.

          Баюся пагадзіцца, ні кропелькі не скажу пра Купалу, баюся Яго, як і Бога, баюся зачапіць, не дарос, не дапнуўся. Зайздрошчу маладым, што з Купалам на Ты. Коласа больш у сэрцы трымаю. Iван Дамінікавіч, грэшна думаецца, не павёў бы закос, а за Міхалам Канстанцінавічам – хоць «дзявяткі» нам у рукі ўкладзіце – ён не скрывіць, а я – даганю!

          I радасна мне яшчэ ад таго, што нядаўні мой знаёмы па-беларуску і ў полі, і ў лузе, і ў канторах і кабінетах дужых гаворыць па-беларуску, неяк сцвярджаў: «Бацька Колас». Я здзівіўся:

          - Дзядзька Колас, - запярэчыў.

          - Не, Лявоне, - стаяў на сваім малады вучоны. – Я ў Акадэміі навук беларускай неяк ашываўся і там з шафёрам, які Коласа вазіў, аднойчы чарку ў губу ўзялі. Дык ён называў аўтара бессмяротнай «Новай Зямлі» толькі Бацькам Коласам. Вер, хлопча, беларусаў да апошняга «у трунах павыпростваюць» (Мiхась Рудкоўскi), а Колас з Купалам, а «Новая Зямля», а «Дрыгва», а «На ростанях», а «Курган», а «Паўлінка», а «Раскіданае гняздо», а «Тутэйшыя» не сканаюць у стагоддзях.

Аляксей ФІЛАТАЎ, в. Мухавец, Брэсцкі раён

 


Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!