retina4!!!.gif586f5c8896dd0

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

25
Апреля
Вторник
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
Баннер не установлен
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Что делать с мигрантами в Бресте?
Курс валют в Бресте и области
imagesCANXBXW32.jpg53283d636b5e7

Літаратурная старонка (13.03.14)

14:34 18.03.2014

Алесь КАСКО, г. Жабінка

Алегорыя маўчання

Зносіш мужна ты ростань з ліўнем,

з сонцам, лісцем, птушыным спевам,

ты ў чаканні стаіш цярплівым,

адшумелае ў полі дрэва.

 

Ты зімовае, ды жывое:

корань твой у зямлі глыбока

дрэмле з чуйнасцю веснавою,

трызніць выбухнуць стрункім сокам.

 

І ў з’інелым высокім голлі,

і ў скаваным ствале нягнуткім

зберагаеш да часу голас,

як арган зберагае гукі.

 

Прагне голас на волю выйсці

і, прабіўшы палон свой шчыльны,

увасобіцца ў звонкі лісцік,

у пранізлівы свіст шпачыны.

 

Ты з зямлёю шануеш кроўнасць,

абнаўленнем жывеш і плёнам!..

Зашуміць маладая крона

цёплай музыкаю зялёнай.

 

***

Няшчырыя мы нават у канцы,

калі ў жалобе тоўпімся над мёртвым,

калі канонам непахісным, цвёрдым

вядуць хаўтурны спеў над ім айцы.

 

Скрыпіць аркестр натомленым акордам,

а мы, на цёплую слязу скупцы,

уласныя сардэчныя рубцы

перабіраем у маўчанні гордым.

 

Усцешна: размінуліся з чаргою,

не роўня нам паніклы галавою,

хто і прапойцам слыў, і хіляком!..

 

Дык ён, калі б ажыў хоць на хвіліну,

сам вечкам прыпляскаў бы дамавіну

і сам, каб мог, прысыпаўся б пяском.

 

Халодны дом

З дому, дзе жыву, прыехаў дадому,

дзе даўным-даўно не жыве ніхто

і дымам з коміна сплыло цяпло былое.

 

Напальваю печ, а яна ўсё сцюдзёная,

хукаю на шыбіны – не адтаюць,

рукі трымаю над полымем – не баляць.

 

Завейнымі змейкамі круцяцца

ўспаміны мае па кутах і шчылінах

ды чапляюцца за рамкі з фотакарткамі.

 

Хоць пасміхнулася б мама з партрэта,

хоць бы вітанне выдыхнуў бацька!

У абліччы ўзіраюся – за шклом інеюць.

 

Не, не за шклом! Разумею нарэшце:

нашы блізкія паміраюць двойчы –

самі па сабе і ў нас, жывых, ды астылых…

 

І вось мае рукі аб агонь апякліся,

цяпельцам забытым душа азарылася,

і мне ў доме халодным – горача.

 

Алёна ПАПКО, Бярозаўскі раён

 

Той вясной

Альтанку аплятае дужы хмель…

Мажліва цягнецца па двары.

Бунтуе з асалодай зграбны шмель,

Бадзяецца ля вокан ледзь жывы! 

 

Даруй мне, як шмялю, маё жыццё

Будзённае ў пошуках сябе!

Прытупіць час кахання вастрыё –

Ад памяці збягу, як ад цябе.

 

Але не наталюся той вясной:

Ў ёй пах маёвы кружыць галаву!

Табе я абяцана была ёй…

Як ні жартоўна, толькі аднаму.

 

На іншай зямлі

Не сустрэну, адчулася сэрцам.

А на той, як на гэтай зямлі,

Белы квецень ўпадзе на акенца,

Каб шчаслівымі людзі былі.

 

Не сустрэну цябе, не сустрэну,

Хоць і буду адчайна прасіць.

Забяры маю грэшную веру,

Каб затым на дваіх падзяліць.

 

Мой сад                             

Драбнюткі дождж…                                

Прамок ужо мой сад.

Чаромхі ў ім няма,                                    

Была, ды год назад.                      

Цюльпаны адцвілі –                

Жыццё ідзе на лад.               

“Ён быў учора тут,

Прамокшы далягляд”.                  

                                                    

Дождж капае, імжыць,                

А хочацца цяпла.

Півонняў квет гарыць

На відавоку дня.                      

Маліны куст здалёк

Кранаецца зямлі.

“Учора ён быў тут,” –

Кажу я цішыні.

 

Глядзеў ён у мой сад,

Глядзела я ў акно…

І не было дажджоў,

Што зараз б’юць у шкло.

Задумліва стаяў –

Ды так і не зайшоў.

Чаму? Скажы мне сад.

Чаму? Шапні мне дождж. 

 

***

А можа мы праз некалькі гадоў

Сустрэнемся ізноў у старой кавярні.

Аслепіць сэрца голас твой наноў…

Аслепіць, як пярсцёнак заручальны.

 

Я ж погляд выпадкова твой злаўлю.

Відаць, ты з тых, каго не забываюць.

Глыток паветра прагна ўхаплю:

Відаць, ты з тых, каго і не вяртаюць.

 

Пякельна грэе верасень душу…

А мы з табой адны ў шматлюднай зале.

Нібыта сто гадоў цябе заву…

А гуртка кавы звыкла астывае.

 

Час новых віражоў

 Што шкадаваць? Нікому не вяртацца.

Напоена зямля вадою дажджавой.

Дарэмна ты прыйшоў спрачацца –

Згарае на далоні дзень маёй.

 

Згарае, як і шэры снег на лузе,

Мы ж сонна празябаем ад цяпла!

Загадкава, а ўсё ідзе па крузе:

Дзіцячы смех – і сэрцаў цішыня.

 

За ісцінай, што крочылі заўзята,

Ніколі не было, як і слядоў…

Чаборам пахне маміная хата.

Маё жыццё – час новых віражоў.

 

 Анатолий ГАРАЙ, г. Брест

 

 Фантомы Пушкинских мест

«...и путешествия в Опочку...»

А. Пушкин. «Признание»

Шофер сказал: «Опочка!..»

И – диво! – предо мной

И Осиповой дочка,

И Пушкин молодой

Возникли, как живые...

Спасибо, небеса,

Такие – колдовские! –

Люблю я чудеса.

И в указатель взглядом

Впиваюсь, словно гвоздь:

Михайловское – рядом!

Аж сердце занялось!

Как наяву избушки

И озеро, и холм,

Где одинокий Пушкин –

И чувств, и мыслей полн –

О жизни деревенской

Сурово размышлял...

Изгнанник!.. Дружбы женской

В Тригорском он искал.

И я, живущий в Бресте,

Уже как лунь седой,

В старинное поместье

Над Соротью-рекой

Мчусь мысленно сквозь дали...

Вот Осиповой дом!

Как барышни гадали

Между собой тайком:

«Я вас люблю...» - кому же

Из них Он посвятил?!

А Пушкин, мил и дружен,

Смеялся и шутил.

О, чудное мгновенье!

Остановись, прошу.

Поэта вдохновеньем,

Как воздухом, дышу.

Не этой ли дорогой

В Опочку он спешил

Вослед за недотрогой,

Чей взгляд его пленил?

Не здесь ли, среди леса

Прадедовской глуши,

Он выдохнул, повеса,

Восторг и грусть души?

Вас, Пушкинские горы,

Вовек мне не забыть,

И в радости, и в горе

Вы учите любить.

Шофер ворчит: «Опочка...»,

А я молчу... Со мной

И Осиповой дочка,

И Пушкин молодой!


Владимир ТУРОВ, г. Брест

         

По Достоевскому

На небе штиль. И солнца медь

Сияет. Чуть видна дорога.

Кукушка насчитает лет немного,

Сплетет паук под балкой свою сеть.

 

И снова уплывающий закат

Том Достоевского открыть заставит,

И взгляд мой два абзаца пролистает

С восьмой главы, с простого слова «Так».

 

И распрощается с прической куст

Калины. И рассвет пространный.

Кому-то предпочтительнее Канны,

А мне милей смешенье сельских чувств.

 

Где дом светлеет на краю дороги,

Где яблоко не думает упасть,

Где достает рыбак под утро снасть

И витражи деревьев нежно строги...

 

И представлялось: ночь пришла не вдруг,

Напомнив, что пред нами вечность,

И жизни – словно речка – быстротечность,

И пониманье предстоящих мук.

 

Он уходил...

Он уходил, когда солнце покинуло город,

Когда старый вокзал затихал после шумного дня.

Устремлялись на запад огней поезда,

И бесшумным дождем ощетинился холод.

Он не видел себя, лишь гримаса измены

Воскрешала в душе бесконечную грусть.

Когда впору презреть, когда в пламя - поэмы...

Он просил ее только, просил: «Не забудь!

Не забудь сладкий сон на исходе июля,

Терпкий вкус поцелуя и сдавленный крик.

Не суди слишком строго, я просто тоскую,

Я всё тот же, все тот же в последний свой миг».

 

Уладзімір ЛЕБЕДЗЕЎ, г. Брэст

***

Пішу аб тым, што перажыў,

Што зведаў сам на ўласным лёсе,

Што выклікала смех і слёзы.

Пішу аб тым, што перажыў.

Мы ў памяці і ў сэрцы носім

Цяжар гадоў аж да мяжы.

Пішу аб тым, што перажыў,

Што зведаў сам на ўласным лёсе. 


Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!