кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

19
Октября
Четверг
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Каким мессенджером вы предпочитаете пользоваться?
Курс валют в Бресте и области
11811.jpg52eb55a81823f

Литературная страничка (30.01.2014)

09:50 31.01.2014

Оксана ВАЛУЙ, г. Брест

 

          *   *   *

Бывают дни слепого равнодушья:

Не трогает ни гром, ни дождь седой.

И ты нагой перед самим собой,

И задыхаешься от долгого удушья.

 

В минуты равнодушного покоя,

Когда не замечаешь лиц и фраз,

Так хочется тепла беспечных глаз

Вместо жужжащего людского роя...

 

И ты ракушкою закроешь створки дня,

Сотрешь его из серых будней списка.

Твой день сгорит в объятиях огня,

Оставив пепел от немой записки.

 

          С любовью

С любовью,

Задыхаясь от сдержанных рыданий,

Молитвой

В ясный цвет окрашу я твой образ.

И болью

С неизведанной силою страданий

Прорвется из души забытый возглас.

С печалью,

Умываясь солеными слезами,

Кричали

От беспомощности раненые птицы.

Венчали

Крылья в вальсе, последний круг срезали, Тенями отражаясь от зарницы.

 

ххх

Я жизнь расписала по нотам,

Мечту превратила я в цель.

Но только невидимый кто-то

Корабль посадил мой на мель.

 

Разрушен красивый сценарий –

Осколки зеркал позади.

В насмешку простой комментарий:

Не время еще, погоди.

 

Протест не распишешь по нотам,

Сомненья в кулак не зажмешь.

Обиду несу за ворота,

А с нею тревогу и ложь.

 

Пытаюсь понять мирозданье.

Себя я пытаюсь понять.

И, не находя оправданья,

От истины двигаюсь вспять.

 

...Нет в мире прекрасней минуты,

Когда, одолев вечный страх,

Ты видишь святые маршруты,

Сомненья - развеянный прах.

 

 

          Откровенность

 1.

Невыносимо долгое молчанье –

Пренебреженьем душу не тревожь.

Ты никогда уже не позовешь

На чуткое заветное свиданье.

И равнодушие заменит ложь...

2.

Спасибо за счастливые мгновенья,

За радость, проблеснувшую в глазах.

И за невольно одолевший страх,

Враз победивший все мои сомненья, -

Он поцелуй оставил на устах.

Печали нет, вина давно забыта –

Я прощена тобою навека.

Твоим теплом согретая рука

Родными поцелуями покрыта,

И откровенность душ так велика...


Святлана СЦЕПАНЧУК, г. Івацэвічы

          Голас сяброўства

Тэлефонны званок.

Сум цішы адлятае,

І цікавасць імгненнай маланкай мільгне:

Хтосьці, значыць, сустрэцца са мною жадае,

Хтосьці, значыць, успомніў мяне.

 

Чую голас сяброўкі.

Расцягнуцца шторы

І адкрыюць прыгожы прывід далячынь.

Шторы шумных і нудных даўгіх тэрыторый,

Шторы хуткіх няспынных хвілін.

 

Як прывід, прада мною кватэра сяброўкі.

Цеплынёй яе хатні ачаг абдае.

Як прывід, прада мной час студэнцтва далёкі,

Скуль сяброўства пусціла карэнні свае.

 

- Як здароўе? Як з мужам? А ўнучкі? Як мама?

Сэрцам чую святло дабрыні дарагой.

Гаварыць, гаварыць – і ўсё мала і мала.

Час не шкодзіць размове такой.

 

І гудкі.

Голас сціх, сум цішы, ды не страх перамена.

Развіталіся мы ўсяго толькі на час.

Знаю, там пражывае сяброўка Алена.

Моц пачуццяў з’ядноўвае нас.

 

          Прабачце, птушкі

Здаўся свет надта сумным і цесным.

Дождж і вецер у полі шырокім.

Клін гусей.

Паляцелі да весны

Ратавацца за морам далёкім.

 

Не чуваць галасоў салаўіных,

Тых шпакоў не чутно ў голым гаі,

Што ў час летні на пышных галінах,

А на зіму ізноў паўцякалі.

 

Можа й мне...

Але не, мне не ў прыклад.

Я мацней за вось гэтакіх птушак.

Не баюся пагоды я прыкрай,

Не баяцца дажджоў мне і сцюжак.

 

Я мацней?..

А між тым ці змагла б я?

Сумавала, крычала.

Трывала,

Каб расправіла крылы і зябла,

А вясной у край свой прылятала?

 

Не змагла б, не.

Прабачце мне, птушкі.

Я не ведаю дзіўны той вырай.

Выбачайце, што я і не знаю,

Ці была б я там надта шчаслівай,

Раз вясной птушкі зноў прылятаюць.

 

          Ноччу і раніцай

У марах бяссоннаю ноччу

ляцела я ў Крым альбо ў Сочы

І мніла прыгожы пейзаж.

Шырокае мора і пляж.

 

Там, пэўна, ярчэйшае сонца,

Камфорт з асалодай бясконцай.

Чароўныя Сочы і Крым!

А можа, экскурсія ў Рым!

 

Бяссоннаю ноччу было так.

І я ўжо гуляла далёка.

Ды толькі да раніцы светлай

Насіла мяне краем свету.

 

Заранка мяне астудзіла

Сваёю настойлівай сілай.

Світанак, знаёмы на дзіва,

Мне здаўся дзяцінствам шчаслівым

 

З вясёлкай, з суніцамі ў лесе

На нашым прыгожым Палессі.

І мне захацелася раптам

Сустрэцца з матуляй ды з татам.

 

          Змірыцца

Старэем мы.

Мутнеюць далягляды.

Спаўняе верны час жыццёвыя загады,

Ляціць маланкаю імгненнай праз вякі.

А так хацелася б вярнуцца напрасткі

Туды, адкуль наш шлях калісць пачаўся.

 

Вярнуцца, каб нанова ўсё пачаць.

Не плакаць, не крычаць, не папракаць.

Былых памылак больш не паўтараць.

 

Ды толькі як?

Мутнеюць далягляды.

Не зменіць час жыццёвыя загады.

Не бачна ўжо тваіх упэўненых слядоў.

Далёка ўперад верны час цябе завёў.

Туды, куды ты сам ісці імкнуўся.

 

          ххх

Імчыць цягнік з азернай Беларусі.

Чароўным здаўся нам заходні небакрай.

І ў думках толькі там мы бачым дзіўны рай.

А ў сінім небе плаўна кружыць бусел,

Што з выраю

Ізноў вярнуўся

Ў родны край.


Мікола ГОРБА, г. Брэст

          ххх

Над роднай хатай

          белы дым.

А зорак бы зярнят

          у полі.

Такім шчасліва

          маладым

Не адчуваў

          сябе ніколі.

Цяпер бы зноў усю

          ноч блукаць

Пад ясным месяцам

          да рання

І лёгкі смутак

          калыхаць

На сцежках

          першага кахання.

 

          Магіла партызана

Падаю ў верас,

Як у сон.

А зямля гасціная

          такая.

Сасны

          зялёны парасон

За белымі

          аблокамі сплывае.

Не думаў,

          што натраплю

          і знайду,

Сэрца

          расхадзілася ад болю.

Я дык вось –

          устану і пайду,

А нехта ўпаў

І не падняўся болей.

 

          Першы снег

І які ён усё ж свавольнік,

Гэты першы бялюткі снег!

Не ляціць на зямлю павольна,

А мяркуе то за каўнер,

То на бровы сесці імкліва

І раптоўна шчаку апячы.

То іскрыстым, халодным дзівам

Знікнуць хутка

          на мокрым плячы.

Так залепіць, закрые вочы,

Што і хаты не знойдзеш

          сваёй –

Ён, відаць, гэтым

          выказаць хоча

Радасць першай сустрэчы

          з зямлёй.

 

          Келіх

Разбіўся келіх.

Не бяда.

Кажуць, на шчасце.

Ды толькі

Са смуткам

Гляджу на асколкі –

Мне келіха

          так шкада.

Здаецца, нават

          злажыў бы,

каб мог,

Бо ён

          цяпло тваіх

вуснаў бярог.

 

          ххх

Студзень палохае сцюжамі,

Грывай ускіне вятроў.

Лес мой, марозам астуджаны,

У белым да самых брывоў.

 

Круціць, гуляе мяцеліца,

Свету нябачна ані.

Выйдзі – і сэрцам

          паверыцца

У ясныя светлыя дні.

 

Паверыцца ў вёсны

          з марамі

І з салаўямі ў цішы...

Толькі б пад шэрымі

          хмарамі

Снег не асеў на душы.

 

          Лясное возера

На твары неба ні хмурынкі

          суму.

Паволі статак

          у возера брыдзе.

Я збёг сюды ад гарадскога

          тлуму,

Дзе бор сасновы моліцца

          вадзе.

Зязюлі голас чуецца

          здалёку.

Суніцы, бы агеньчыкі, ў траве.

Тут мар маіх узлёт

          высокі,

І вечнасць белым

          лебедзем плыве.

 

          Залатая дарога

                    Да гадавіны шлюбу

Дзень адметны, вясёлы.

Ад вяселля – знямога.

Набягае пад колы

Залатая дарога.

Ветрык лісце таполяў

Шчодра сцеле пад ногі,

І не скажаш: “Даволі!”,

Калі ў сэрцы трывога.

Як там маці сустрэне

З бацькам нас ля парога?

- Мо дадому павернем? –

Брат пытаецца строга.

Ды нявеста – ў гуморы,

Шле смяшынкі, бы з рога.

І ляціць у прасторы

Залатая дарога.

...Колькі вёснаў у прадонне

Адплыло. Усё ад Бога.

А ў сэрцы і сёння

Залатая дарога.

 

          ххх

А недзе быў апошні крок,

Тваіх вачэй пагляд

          апошні.

І пад сівеючаю пожняй

Жаўрук да нітачкі прамок.

Не ведаў я. І нёс надзею,

Чакаў сустрэчы,

          як збавення.

Зямля так моліць

          адраджэння

І не ад шчодрасці

          нямее.

Даўно няма ўжо

          тых трывог,

Ды сэрца літасці

          не просіць.

Пялёсткі кветак вецер

          носіць,

Што падарыць табе

          не змог.

 

          Роздум

Закрываю вочы і здаецца

Не шум жытнёвых каласоў,

А чую, як пад звон

          вятроў

Прыбоем лёгкім мора

          б’ецца.

І сэрца радасна смяецца,

І бегчы, бегчы ўжо

          гатоў

На бераг, дзе пад звон

          вятроў

Прыбоем лёгкім

          мора б’ецца.

 

          Вяртанне

Раніцай, забыўшыся

          пра сны,

Іду вясёлы баравінамі,

Дзе між куп’я

          з-пад кожнае сасны

Дзяцінства выглядае

          журавінамі.

Прачнуўся лес,


Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!