кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

18
Октября
Среда
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
промбурвод2.gif5881a965f2bf9
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Каким мессенджером вы предпочитаете пользоваться?
Курс валют в Бресте и области
debish.jpg52e8fe8d1c140

Пісьменніцкая суполка маладзее

15:13 29.01.2014

Спіс сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі папоўніла студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Алена Дзебіш. Яна цяпер – самая маладая ў суполцы і адна з самых маладых у СПБ ўвогуле.

Нарадзілася Алена Анатольеўна 29 чэрвеня 1993 у г. Брэсце. У 2011 годзе паступіла на 1 курс філалагічнага факультэта на аддзяленне па спецыяльнасці "Журналістыка" Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, дзе вучыцца па цяперашні час.

Піша прозу і вершы на рускай і беларускай мовах. Творы друкаваліся ў абласных, рэспубліканскіх, расійскіх, украінскіх газетах і часопісах. Сярод іх літаратурна-мастацкі часопіс "Мост" (Санкт - Пецярбург) , рэспубліканскі літаратурна-мастацкі часопіс "Маладосць", дзіцячы часопіс "Вясёлка", рэспубліканскія газеты для дзяцей "Зорька" і "Пераходны ўзрост".

Яе творы ўваходзілі ў склад калектыўных зборнікаў "Адкрыццё" (Брэст , "Альтэрнатыва" - 2008), "Дзеці пішуць для дзяцей" (Мінск, "Адукацыя і выхаванне" - 2011), "Дзень Янот" (Новасібірск, 2011) , "Вясёлка"(Мінск, "Мастацкая літаратура"- 2012).

З 2004 года Алена ўдзельнічае ў розных конкурсах і фестывалях літаратурна-мастацкай творчасці – гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных, на якіх займала розныя прызавыя месцы. Найбольш значныя з іх: першае месца на XІ Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці "Чарівна кніжка" (2007 г., Украіна ), першае месца на міжнародным літаратурным конкурсе "Ліра Баспора-2009" у намінацыі "Паэзія", які праходзіў у рамках XІ Міжнароднага фестывалю антычнага мастацтва "Баспорская агонія" (Украіна), лаўрэат прэміі Аўтаномнай Рэспублікі Крым, дыплом імя У.І.Вярнадскага за твор "Ліст балотнай чарапахі" на міжнародным конкурсе "НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ" Залатое пяро РУСІ-2009 "у намінацыі "Экалогія", дыплом І ступені за лепшае дзіцячае твор з прысваеннем звання "Лаўрэат" у групе юніёраў на міжнародным конкурсе "Залатое пёрка-2009", лаўрэат міжнароднага конкурсу "Пегасик-2011"( Расія)... Двойчы ўдастойвалася ўвагі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за перамогі на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах літаратурнай творчасці (2008 і 2011 гг.). У 2012 годзе атрымала стыпендыю Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў "Мы верым у цябе !" У 2013 годзе атрымала прэмію Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў за высокія паказчыкі ў інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё вобласці (намінацыя «Літаратура і краязнаўства») .

Аповесць Алены Дзебіш "Кулон выканання жаданняў" увайшла ў шорт-ліст міжнароднага літаратурнага конкурсу, які праводзіцца Саюзам расійскіх пісьменнікаў "Дзіцячы час" у намінацыі "Дарослыя – дзецям" (2012, Расія). У 2012 годзе ў выдавецтве "Альтэрнатыва" пры падтрымцы Беларускага дзіцячага фонду выйшла ў свет першая кніга "Палац Тайн" .

Пакуль яшчэ не апублікаваны аповесці «Кулон выканання жаданняў» , «Калі сяброўка – здань» і іншыя.

Автор
Анатоль МІКАЛАЕЎ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!