blueALL-2.jpg5ceccc0d2b422

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

20
Сентября
Пятница
Inst. FB TW VK OK
баннер-final.jpg5d6cbb36a0c0e
Баннер не установлен
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rodinka2.jpg5cb02d256a88c
Что? Где? Когда?
Как вы обычно просыпаетесь утром?
Курс валют в Бресте и области

У межах агульнасаюзнай палітыкі

00:00 29.12.2008

    Фактычна вышэйшую прыступку ва ўладнай структуры БССР займала кіраўніцтва Камуністычнай партыі Беларусі, якая спачатку на правах секцыі ўваходзіла ў склад Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў), затым мела статус адной з рэспубліканскіх арганізацый РКП(б), УКП(б), КПСС. Лідэры БССР дзейнічалі ў жорсткіх рамках, зададзеных афіцыйнай Масквой, і таму няма падстаў весці размову аб рэальнай знешняй палітыцы гэтай рэспублікі. Больш лагічна прасочваць удзел БССР у ажыццяўленні курса Савецкай Расіі, СССР у міжнародных справах. Маштабы дадзенага ўдзелу з 1919 па 1991 гг. адрозніваліся арытмічнасцю, уздымамі і спадамі, што вызначалася фактарамі прававога, геапалітычнага і г. д. парадку.
    Храналагічныя рамкі першага этапу – 1 студзеня 1919 г. – ліпень 1923 г. Калі падыходзiць чыста фармальна, можна канстатаваць, што на гэтым этапе адбылося станаўленне БССР у якасці суб’екта міжнародных адносін і міжнароднага права, што яна была прызнана і дэ-юрэ, і дэ-факта. Расійскі, германскі, польскі вектары яе замежных сувязяў былі падмацаваны фактам наяўнасці адпаведных дыпламатычных стасункаў. У Старым Свеце былі і дзяржавы, якія, з аднаго боку, не падтрымлівалі з БССР стасункаў на такім узроўні, а з другога боку, не выключалі яе з ліку патэнцыяльных партнёраў для вядзення міжнародных перамоў, распрацоўкі міжнародных пагадненняў. Такая пазіцыя была характэрна для афіцыйных Каунаса, Таліна, Рыгі, Вены, Прагі, Анкары, Рыма, Лондана. Аўтографы беларускіх прадстаўнікоў былі пакінуты на 12 дамовах, пагадненнях, датаваных 1921, 1922 гг. Дыпламатыя БССР мела дачыненне да Маскоўскай канферэнцыі па раззбраенню (снежань 1922 г.), Генуэзскай канферэнцыі (красавік 1922 г.). Да ўтварэння Літоўска-Беларускай ССР і пасля яе знікнення існаваў Народны камісарыят замежных спраў (НКЗС) БССР.
    Аднак фактычна вызначальныя з пункту гледжання інтарэсаў Беларусі рашэнні прымала Масква. Аб гэтым сведчылі ўваходжанне Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерній у склад РСФСР, ленінска-сталінскі эксперымент з Літоўска-Беларускай ССР, расійска-літоўская дамова ад 12 ліпеня 1920 г., Рыжская мірная дамова ад 18 сакавіка 1921 г.
    30 снежня 1922 г. быў створаны СССР, у ліпені 1923 г. скасоўваецца НКЗС БССР, што прадвызначыла пачатак другога этапа знешніх сувязяў БССР (ліпень 1923 г. – люты 1944 г.). Гэты этап не дае падстаў весці гаворку нават пра фармальную міжнародна-прававую суб’ектнасць БССР. Аб гэтым сведчылі агульнасаюзныя Асноўныя законы, датаваныя 1924, 1936 гг., распрацаваныя на іх грунце Асноўныя законы БССР 1927, 1937 гг. У рэспубліцы не існавала ўнутрыбеларускіх структур, адказных за замежныя сувязі. Да такіх структур нельга адносіць Упраўленне  ўпаўнаважнага НКЗС пры СНК БССР, якое вядома з 1923 г. Ужо з самога наймення дадзенага ўпраўлення вынікала, што гэта – структурнае падраздзяленне не беларускага, а агульнасаюзнага наркамата. Аб’ём працы  ўпраўлення быў намнога меньшы, чым у НКЗС БССР. Для гісторыкаў уяўляе нейкую цікавасць толькі першапачатковы перыяд яго існавання, які займае менш 10 гадоў. Затым гэта структура аніяк не напаўняла канкрэтным зместам сваё функцыянальнае прызначэнне.
    У плане развіцця непалітычных сувязяў БССР з замежнымі краінамі гэты этап можна падзяліць на два падэтапы: 1923 г. – канец 1920-х гг. i  канец 1920-х гг. – 1944 г. На першым у адрозненні ад другога можна адзначыць нейкія адпаведныя здабыткі. Безвыніковасць другога падэтапа тлумачыцца негатыўнымі наступствамі кардынальных змен, якія адбываліся ў палітыцы агульнасаюзнага кіраўніцтва напрыканцы 1920-х гадоў.
    Храналагічныя рамкі трэцяга этапа: 1 лютага 1944 г. – 1991 г. Гэты этап пачынаецца з таго, што Масква дае саюзным рэспублікам права на стварэнне ўласных наркаматаў замежных спраў, заключэнне міжнародных дамоў, уступленне ў міжнародныя арганізацыі. Адпаведныя змены былі ўнесены ў Канстытуцыі СССР 1936 г. і БССР 1937 г. Гэта права зноў  атрымала канстытуцыйны  ранг у Асноўных законах СССР 1977 г. і БССР 1978 г.
       З сакавіка 1944 г. зноў запрацаваў Народны камісарыят замежных спраў БССР, які праз 2 гады быў перайменаваны ў Міністэрства замежных спраў БССР. Рэспубліка стала членам ААН, іншых арганізацый такога кшталту. З цягам часу набыло рэальныя абрысы пастаяннае прадстаўніцтва БССР пры ААН (1958 г.). Калі рэспубліка падыходзіла да фініша сваёй гісторыі, аўтографы яе прадстаўнікоў стаялі на 160 дамовах, канвенцыях, пагадненнях, якія мелі непасрэднае дачыненне да сферы міжнароднага права. Сталі рабіцца больш актыўныя крокі ў накірунку народнай дыпламатыі. З усіх падсістэм у міжнародным супольніцтве для БССР адназначна прыярытэтным быў сацыялістычны лагер, з дзяржавамі якога развівалася ўсебаковае супрацоўніцтва. У выніку падпісання канкрэтных дамоў у якасці партнёраў рэспублікі выступалі буйныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Польскай Народнай Рэспублікі, Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, Народнай Рэспублікі Балгарыі, Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Усходнееўрапейскі  вектар знешніх сувязяў БССР падмацоўваўся фактам існавання генеральных консульстваў некаторых краін у Мінску. З 1972 г. тут функцыянавалі адпаведныя ўстановы ГДР і ПНР, з 1990 г. – Балгарыі. Былі таксама пэўныя набыткі і ў працэсе ўдзелу БССР у развіцці непалітычнага супрацоўніцтва СССР з несацыялістычнай часткай свету.
    Разам з тым БССР і на гэтым этапе не стала рэальным суб’ектам міжнародных адносін і міжнароднага права. Яна па-ранейшаму была поўнасцю падкантрольнай Палітбюро ЦК КПСС і МЗС СССР, а таксама пасіўнай удзельніцай працэса рэалізацыі карэнных прынцыпаў агульнасаюзнай знешняй палітыкі.      


Автор
Міхаіл СТРАЛЕЦ, доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!