oknakondrrat.jpg5d6e634f052e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

21
Октября
Понедельник
Inst. FB TW VK OK
Баннер не установлен
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rodinka2.jpg5cb02d256a88c
Что? Где? Когда?
Поучаствовали в переписи населения?
Курс валют в Бресте и области
radavod.jpeg519b0b12a3a5c

Фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод» прайшоў у Іванава

08:50 21.05.2013

Святочны настрой з самай раніцы лунаў над Іванавам. Цэнтральная плошча горада ўраз ператварылася ў выставу твораў народнага мастацтва і гасцінную бабуліну кухню. Абыходзячы імправізаваныя "шопікі" народных умельцаў, што з'ехаліся з ўсёй Брэстчыны, здзіўлася: няўжо гэтае хараство зроблена не сталымі майстрамі, а дзяўчынкамі і хлопчыкамі?  

Сапраўды так. Усе яны вучацца ў Цэнтрах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, школьных гуртках гарадоў i вёсак Берасцейшчыны. А з рэцэптаў страў "Бабулінай кухні", якія не толькі сабралі, але і згатавалі школьнікі, можна скласці кулінарную кніжку.

Іванаўцы нагатавалі сыроў, напяклі караваяў. Драгічынцы частавалі таркаванкаю, скрылікамі ды тоўгай з бобу. На аматара: льнянікі (печыва з насеннем ільна) і каплун у горшчыку. Хто б падумаў, што з шчарсцвелага аржанога хлеба, парэзанага на кавалачкі і засмачанага шкваркамі з абсмажанай цыбуляй, а затым абдатага кіпенем, выйдзе такая смачная страва? Школьнікі з Новай Папіны прыгатавалі яе і для членаў журы і гасцей. Міхаіл Ціханчук, начальнік упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, не ўстрымаўся і пакаштаваў гэтую сялянскую страву.

А побач ігралі музыкі. Святочнае шэсце з тысячы ўдзельнікаў фальклорных калектываў ператварылася ў карагод, і пачалася дзея вяснова-летняга абраду "Юр'е".

Як зазначыў у сваёй прамове Міхаіл Ціханчук, абласны фестываль фальклорнага мастацтва "Радавод"  стаў традыцыйным, а яго галоўная каштоўнасць - зберажэнне самабытнай культуры Берасцейшчыны, выхаванне дзяцей і моладзі сродкамі народнай творчасці, паляпшэнне ўзаемаразумення паміж нацыямі праз фальклорнае мастацтва.

Акрамя цэнтральнай сцэны, на пяці конкурсных пляцоўках выступалі песенныя і танцавальныя калектывы, інструментальныя фальклорныя групы, выканаўцы абрадавых песень і народных гульняў, гучалі старажытныя музычныя інструменты.

Автор
Ала КАТКАВЕЦ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!